20 мая 2022
Андрэй Янушкевіч (вызвалены 15.06.2022)
Выдавец, аўтар гістарычных кніг, кандыдат гістарычных навук.
3 мая 2022
Аксана Колб (з'ехала з Беларусі)
Журналістка, эсэістка, рэдактарка газеты «Новы Час» з 2015 года.
12 красавіка 2022
Павел Пернікаў (вызвалены 28 жніўня 2023 года)
Аўтар і папулярызатар свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі Wikipedia.org, рэдактар «Вікіпедыі» з 2014 года, унёс больш за 84 тысячы правак.
24 снежня 2021
Алег Груздзіловіч (выйшаў на волю 21.09.2022)
Журналіст, аўтар нон-фікшн кнігі "Хто ўзарваў мінскае метро?" пра падзеі вакол тэракта ў мінскім метро, які адбыўся 11 красавіка 2011 года.
14 лістапада 2021
Вольга Калацкая (скончыла адбываць «хатнюю хімію»)
Беларуская перакладчыца, сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
12 лістапада 2021
Аляксандр Васілевіч (вызвалены 04.02.2022)
Сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і TheVillage-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і Галерэі сучаснага мастацтва Ў, аўтар напісанай у зняволенні кнігі казак «Папа и пингвин».
10 лістапада 2021
Мікола Папека (выйшаў на волю 17.12.2022)
Паэт, пчаляр, заснавальнік літаратурнай «Мядовай прэміі», грамадскі актывіст.
7 лістапада 2021
Ксенія Сырамалот (выйшла на волю 30.11.2022)
Паэтка, студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, спецыяльнасць «Сацыяльныя камунікацыі», прэс-сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў, валанцёрка Праваабарончага цэнтра «Вясна».
5 лістапада 2021
Ігнат Сідорчык
Рэжысёр, акцёр і паэт, арганізатар паэтычных вечарын.
3 лістапада 2021
Ганна Важнік
Паэтка, выкладчыца музыкі. З 2012 года піша вершы на беларускай і рускай мовах. Удзельніца паэтычных фестываляў.