• Навiны
  • Святлана Купрэева (вызваленая 12 кастрычніка 2021)

Святлана Купрэева (вызваленая 12 кастрычніка 2021)

Апошняе абнаўленне: 27 кастрычніка 2021
Святлана Купрэева (вызваленая 12 кастрычніка 2021)
Міхаіла Краўцэвіча
Паэтка, удзельніца ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, дачка беларускага пісьменніка Міколы Купрэева і мовазнаўцы, выкладчыцы Інстытута ўдасканалення настаўнікаў Таццяны Гаўрыс.

11 чэрвеня 2020 года ў кватэры, дзе жыла Святлана Купрэева ​​са сваёй 81-гадовай маці Таццянай Гаўрыс, быў праведзены ператрус. У той жа дзень Святлана Купрэева была дастаўлена ў следчы ізалятар КДБ і ўзятая пад варту. 15 чэрвеня ў кватэры адбылася інвентарызацыя і канфіскацыя маёмасці.

З 11 чэрвеня 2020 года Святлана Купрэева ўтрымліваецца ў адзіночнай камеры ў СІЗА КДБ.

Святлана Купрэева з’яўляецца падазраванай ва ўхіленні ад выплаты падаткаў паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, якое нанесла шкоду ў асабліва буйным памеры).

Прызнаная палітзняволенай.

З-за кратаў Святлана Купрэева піша вершы, якія дасылае на волю ў лістах да сяброў.


12 кастрычніка 2021 года Святлане Купрэевай была змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе, яна была вызваленая з СІЗА.