Сябры!
27 лютага КДБ прызнаў нас «экстрэмісцкім фармаваннем».
Што гэта азначае?
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, ці ездзіце ў Беларусь, ці чуеце сябе ў небяспецы з розных прычын:
- адпішыцеся ад усіх нашых сацсетак;
- пачысціце гісторыю браўзэра, калі вы заходзілі на наш сайт, а таксама гісторыю перапісак, калі вы з намі камунікавалі (сацсеткі, мэсэнджэры, электронная пошта);
- не камунікуйце з намі неабароненымі спосабамі;
- захоўвайце спакой і вернасць сіле слова.
А мы працягнем кіравацца ў сваёй дзейнасці нашай місіяй: абараняць Людзей Слова і іншых творцаў, культурныя, грамадзянскія правы і свабоды, гуманістычныя каштоўнасці, ідэнтычнасць, ствараючы і даючы прастору для развіцця беларускай культуры, творчасці і міжкультурнага дыялогу.
Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы і хочаце нас падтрымаць:
🔖 Падпісацца на наш Patreon
🔖 Накіраваць ПЭНу 1,5 % сваіх падаткаў (у Польшчы)
🔖 Зрабіць разавы данат