Скончыў БДУ па спецыяльнасці «Славянская філалогія: беларуская і ўкраінская мовы», працаваў у школе № 73 у Мінску, супрацоўнічаў з Нацыянальнай бібліятэкай у межах праекта, прысвечанага расстраляным паэтам «На хвалі часу, у плыні жыцця». Арганізоўваў літаратурныя вечарыны на філфаку БДУ. Арганізоўваў літаратурныя сустрэчы для дзяцей з дзіцячага дома ў Мінску.
Адзін з аўтараў зборніка «Вершы Свабоды» (2017 год). Удзельнік літаратурных вечарын «Рухавік», «Art Jam». Падчас вучобы на філалагічным факультэце БДУ заснаваў паэтычную суполку «Лямант».
У кастрычніку 2020 года выступаў з вершамі ва ўрочышчы Курапаты на паэтычнай акцыі «Ноч расстраляных паэтаў».
12 жніўня 2020 года падпісаў зварот выкладчыкаў супраць гвалту «Мы вучылі вас усіх».
Затрыманы 25 жніўня 2021 года.
Алесю Мінаву прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, і актыўны ўдзел у такіх дзеяннях).