Палітыка прыватнасці Беларускага ПЭНа

У дадзенай палітыцы прыватнасці пазначана, якую інфармацыю мы збіраем, для якіх мэтаў і якімі сродкамі для гэтага карыстаемся, а таксама – якія вашыя правы.

Беларускі ПЭН адказна ставіцца да удзельнікаў праграм, донараў, партнёраў, саўладальнікаў, супрацоўнікаў, падпісчыкаў рассылак, наведвальнікаў свайго вэб-сайта і іншых асобаў, якія даручаюць апрацоўку персанальных звестак.

Кім апрацоўваюцца персанальныя звесткі?

Персанальныя звесткі, якія вы пазначаеце пры выкарыстанні вэб-сайта, запаўненні анкет, заявак, электроных формаў у адрас Беларускага ПЭНа, заключэнні дамоў, падпісанні на рассылку Беларускага ПЭНу, апрацоўваюцца:

BIAŁORUSKI PEN (Беларускі ПЭН)

Адрас: вул. RYNEK STAREGO MIASTA 2, Варшава, паштовы код 00-272, Польшча.

NIP: 5252914647.

якая з’яўляецца адміністратарам гэтых звестак у значэнні Рэгламента Еўрапейскага Парламента і Савета Еўрапейскага Саюза 2016/679 ад 27 красавіка 2016 г. аб абароне фізічных асоб пры апрацоўцы персанальных даных і аб свабодным абарачэнні такіх даных, а таксама аб адмене Дырэктывы 95/46/ЕС і польскага заканадаўства.

Беларускі ПЭН атрымлівае толькі тыя персанальныя звесткі, якія перадаюцца добраахвотна і патрэбныя дла канкрэтных мэтаў. Персанальныя звесткі надзейна захоўваюцца і абароненыя ад згубы, знішчэння, немэтазгоднага выкарыстання і несанкцыянаванага доступа.

З якой мэтай апрацоўваюцца персанальныя звесткі і на які тэрмін яны захоўваюцца

  1. Калі асоба дасылае заяўку на ўдзел у мерапрыемствах, праграмах, прэміях (далей – праграмы), Беларускі ПЭН можа атрымліваць звесткі пра грамадзянства, імя і прозвішча, пол, дату нараджэння, адрас электроннай пошты, мессэнджэры, тэлефон, месца пражывання, інфармацыю аб адукацыі (у т.л. нефармальнай), узровень валодання замежнымі мовамі, месца вучобы/працы, месца папярэдняй працы, сяброўства ў НДА, удзел у адукацыйных мерапрыемствах, факт супрацоўніцтва з НДА; факты публікацый і спасылкі на іх; спецыяльныя патрэбы, іныя персанальныя звесткі прыдугледжаныя праграмамі. У выпадку ўдзелу у літаратурнай прэміі збіраюцца звесткі пра кніг у(і) фізічнай асобы, бібліяграфічныя дадзеныя, біяграфія аўтара, іныя звесткі, неабходныя для правядзення літаратурнай прэміі.

Мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю, каб асабіста зрабіць магчымым Ваш удзел ў праграмах, запрашаць да ўдзелу ў наступных праграмах; каб прапаноўваць інфармацыю, датычную будучых падзеяў і праграмаў; для адбору ўдзельнікаў у выпадку конкурснага ўдзелу. У выпадку удзела ў праграме на конкурснай падставе, персанальныя звесткі перадюцца ў тым ліку экспертнай камісіі. У залежнасці ад грантавага пагаднення, персанальныя звесткі могуць быць перададзены донару для азнаямлення.

Звесткі ўдзельніка праграмы будуць захоўвацца на перыяд правядзення праграмы, уключна з наступнымі дзеяннямі, такімі, як напісанне справаздачы, плюс любы дадатковы час, патрэбны згодна з умовамі грантавага пагаднення і заканадаўства Рэспублікі Польша;

  1. Калі Беларускі ПЭН падпісвае дамову з кантрагентам – фізічнай асобай, то збіраюцца наступныя персанальныя звесткі: імя, прозвішча, адрас рэгістрацыі, дата нараджэння, нумар пашпарта альбо персанальны ідэнтыфікацыйны нумар, банкаўскі рахунак, абавязковыя дадзеныя аб легалізацыі, падаткавыя і страхавыя дадзеныя.

Беларускі ПЭН выкарыстоўвае гэтую інфармацыю, каб выплаціць узнагароджанне і выканаць іншыя абавязкі паводле дамовы.

Звесткі кантрагентаў будуць захоўвацца на тэрмін дзеяння дамовы або пагаднення плюс перыяд у 10 гадоў, калі іншае не будзе прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Польшы.

  1. Калі асоба прэтэндуе на працу ў Беларускім ПЭНе, Беларускі ПЭН просіць даслаць рэзюмэ (імя, прозвішча, адрас электроннай пошты і любыя дадаткова пазначаныя звесткі).

Беларускі ПЭН выкарыстоўвае гэтую інфармацыю, каб разглядаць заўякі на вакансіі або паведамляць пра адпаведныя вакансіі.

Звесткі будуць захоўвацца на перыяд разгляду вакансіі і цягам двух гадоў.

  1. Калі асоба падпісваецца на рассылкі, Беларускі ПЭН атрымлівае імя і адрас электроннай пошты.

Мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю, каб дасылаць прапанаваную інфармацыю.

Звесткі захоўваюцца пакуль асоба не адпішацца ад рассылкі.

  1. Пры ўступленні ў Беларускі ПЭН збіраюцца: назва юрыдычнай асобы/імя і прозвішча фізічнай асобы, дадзеныя юрыдычнай асобы, емейл, кантактныя дадзеныя для сувязі і паведамленняў, біяграфія, спіс публікацый, кніг, пералічэнне прэмій, конкурсаў, праектаў, у якіх прымалі ўдзел, іншыя звесткі згодна з заканадаўствам Польшы ці формай заяўкі.

Мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю, каб прыняць сябра ў ПЭН і дасылаць адпаведную інфармацыю аб дзейнасці ПЭНа, інфармаваць сябра аб агульным сходзе ПЭН.

Звесткі захоўваюцца пакуль асоба з’яўляецца сябрам ПЭНа і пяць год пасля спынення.

  1. Пры выкарыстанні сайту збіраюцца сookies – тэхнічная інфармацыя.

Пры выкарыстанні Вамі сайта ПЭНа на канчатковай прыладзе (кампутары, планшэце, смартфоне і г.д.) захоўваюцца невялікія файлы (у прыватнасці, тэкставыя), якія ўтрымоўваюць інфармацыю, неабходную для выкарыстання сайту ПЭНа, так званыя файлы cookie. Дзякуючы файлам cookies можна збіраць статыстычныя звесткі для сайта ПЭН, што дазваляе развіваць дзейнасць Беларускага ПЭНу. Файлы cookie не змяшчаюць звестак, на падставе якіх можна ўстанавіць асобу чалавека. Гэтыя файлы ніякім чынам не шкодныя для вашай прылады і не змяняюць яе налады ці налады праграмнага забеспячэння, усталяванага на ім.

Права асобы распараджацца персанальнымі звесткамі

Беларускі ПЭН гарантуе, што кожная асоба, якая перадае персанальныя звесткі Беларускаму ПЭНу, мае права запатрабаваць і атрымаць копію ўсіх звестак, якія ПЭН мае ад гэтай асобы, запатрабаваць выпраўленне недакладнай або састарэлай інфармацыі.

Калі Беларускі ПЭН жадае выкарыстаць персанальныя звесткі, перададзеныя Беларускаму ПЭНу, для новай мэты, адрознай ад той, для якой звесткі былі перададзеныя першапачаткова, або для мэтаў, не агавораных гэтай Палітыкай прыватнасці, Беларускі ПЭН дасылае асобам адмысловы запыт на дазвол выкарыстоўваць персанальныя звесткі з тлумачэннем спосаба і мэты іх выкарыстання.

Асоба мае права адклікаць дазвол на апрацоўку і захоўванне сваіх персанальных звестак Беларускім ПЭНам у любы час.

Умовы, пры якіх Беларускі ПЭН перадае персанальныя звесткі трэцім асобам

Беларускі ПЭН апрацоўвае персанальныя звесткі канфідэнцыйна і перадае іх іншым асобам і арганізацыям толькі паводле згоды асобы тады, калі гэта неаобходна для аказання заяўленых паслуг або тых, на якія асоба дала згоду. Ва ўсіх астатніх выпадках Беларускі ПЭН не перадае асабістыя звесткі трэцім асобам без адмысловага дазволу суб’екта звестак, за выключэннем выпадкаў, калі гэта абавязвае зрабіць заканадаўства Рэспублікі Польшы.

Правілы захавання звестак

Беларускі ПЭН імкнецца забяспечыць захаванне толькі тых звестак, якія неабходныя для эфектыўнай рэалізацыі праграм, праектаў і выканання стратэгічных мэтаў.

Беларускі ПЭН ахоўвае бяспеку персанальных звестак з дапамогай адпаведных тэхнічных і арганізацыйных захадаў, накіраваных на прадухіленне незаконнай апрацоўкі звестак і іх выпадковай страты, знішчэння і пашкоджання.

Мы робім усё магчымае, каб вашы персанальныя звесткі заўсёды:

– былі апрацаваны законным чынам,

– былі атрыманы толькі для вызначаных мэт і не апрацоўваліся ў далейшым спосабам, несумяшчальным з гэтымі мэтамі,

– захоўваліся не даўжэй, чым неабходна,

– апрацоўваліся ў адпаведнасці з правамі, якімі валодаюць асобы, да якіх яны адносяцца, у тым ліку ў адпаведнасці з правам пярэчыць супраць сумеснага выкарыстання,

– не пераносілісь без належнай абароны.

Для павышэння бяспекі вашых звестак неабходна памятаць аб:

– выкарыстанні антывірусных праграм, у тым ліку рэгулярнае сканіраванне дыскаў на наяўнасць вірусаў;

– перадачу персанальных звестак праз давераныя кампутары, на якіх усталявана толькі праверанае і законнае праграмнае забеспячэнне. Выкарыстанне чужых кампутараў стварае рызыку перахопу персанальных звестак;

– не запамінаць звесткі на кампутары / прыладзе і выдаляць гісторыю прагледжаных старонак / выдаляць перапіску/ выходзіць з акаунта мэсенджэра на чужой прыладзе. Захаваныя звесткі могуць быць выкарыстаны чалавекам, які будзе выкарыстоўваць тую ж прыладу пасля вас.

Беларускі ПЭН імкнецца пазбегнуць дублявання персанальных звестак, якія захоўвае, але дапускае, што ў некаторых выпадках па праграмных і іншых прычынах звесткі могуць захоўвацца ў некалькіх месцах.

Сфера дзеяння Правілаў

Гэтыя Правілы датычныя ўсіх звестак, якія атрымлівае і захоўвае Беларускі ПЭН, у незалежнасці ад месца іх захоўвання. Правілы прымяняюцца да звестак, сабраных як у лічбавым, так і аналагавым выглядзе (у тым ліку фотаздымкі, відэа- і аўдыёзапісы), а таксама да звестак, якія захоўваюцца на паперы. Захаванне інфармацыі рэгулюецца польскім заканадаўствам, GDPR і датычнымі міжнароднымі нормамі.

Знішчэнне звестак

Беларускі ПЭН гарантуе, што ён цалкам кантралюе персанальныя звесткі, якія захоўвае і апрацоўвае. Калі тэрмін захоўвання звестак сканчаецца, адпаведна пералічанаму вышэй, Беларускі ПЭН будзе знішчаць звесткі, апісаныя Правіламі.

Калі супрацоўнік Беларускага ПЭНа або ўдзельнік каманды мяркуе, што існуе легітымная прычына, паводле якой пэўныя звесткі не мусяць быць знішчаныя па сканчэнні перыяда захоўвання, ён павінен ідэнтыфікаваць канкрэтныя звесткі і паведаміць кіраўніцтву, чаму гэтыя звесткі не мусяць быць знішчаныя. Любыя выключэнні з Правіл захоўвання звестак павінны быць узгодненыя з упаўнаважанай асобай Беларускага ПЭНа.

Доступ да персанальных звестак маюць толькі асобы, якія валодаюць паўнамоцтвамі, нададзенымі адміністратарам звестак.