Вершы друкаваліся ў часопісе «Маладосць».
Восенню 2020 года Ксенія Сырамалот брала ўдзел у запісе відэазвароту студэнтаў і выкладчыкаў БДУ супраць гвалту.
Затрыманая 12 лістапада 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па месцы жыхарства быў праведзены вобшук. 20 лістапада ёй было прад’яўлена абвінавачванне і абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.
14 траўня 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачаўся суд па «справе студэнтаў». Судзілі 12 чалавек, у тым ліку Ксенію Сырамалот. Усіх вінавацілі паводле ч. 2 арт. 17 (злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове), а таксама паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Каля сотні чалавек спрабавала патрапіць на суд, каб падтрымаць палітвязняў, але пусцілі толькі адвакатаў, блізкіх сваякоў і супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Бабулі не лічыліся блізкімі сваякамі. АМАП затрымаў 14 чалавек каля будынка суда.
16 ліпеня суддзя Савецкага суда Мінска Марына Фёдарава агучыла прысуды па «справе студэнтаў». Ксеніі Сырамалот прысудзілі 2 гады і 5 месяцаў пазбаўлення волі.
Прызнаная палітзняволенай.
Цалкам адбыла пакаранне і выйшла на волю 30 лістапада 2022 года.