28 красавіка 2021 года Ганна Важнік знікла, яе маці патэлефанавала ў міліцыю і знайшла дачку там. Следчы патлумачыў маці, што Ганну Важнік затрымалі паводле арт. 370 КК РБ (знявага дзяржаўных сімвалаў). Прычынай затрымання настаўніцы стаў яе пост у Twitter, дзе Ганна Важнік перапісала некалькі радкоў з дзяржаўнага гімна, напісала: «Мы экстрэмісты, мірныя людзі…». 28 красавіка Ганну Важнік затрымалі, а 30 красавіка выпусцілі на волю пад асабістую паруку бацькоў. З 28 да 30 красавіка ўтрымлівалася ў ІЧУ на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.
10 чэрвеня 2021 года справу Ганны Важнік перадалі ў суд. 25 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна пачаў разглядаць справу паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.
28 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска вынесены прысуд — абмежаванне волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову, так званая «хатняя хімія».
Прызнаная палітзняволенай.