Першы раз быў затрыманы 28 ліпеня 2020 года супрацоўнікамі міліцыі ў будынку КДБ, куды ён разам з іншымі грамадзянамі прынёс хадайніцтва аб змене меры стрымання Віктару Бабарыку. Прыцягнуты судом Фрунзенскага раёна г. Мінска да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 14 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.
Арыштаваны 26 жніўня 2020 года па крымінальным абвінавачанні. У кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, адбыліся ператрусы. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства невядома, па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса.
7 верасня 2020 года прызнаны палітвязнем. 2 снежня нарадзілася яго дачка Уршуля, яе ён бачыў толькі на фотаздымках.
За кратамі Аляксандр Васілевіч напісаў кнігу казак для дачкі Адэлі. Электронную кнігу «Папа и пингвин» з дзевяццю казкамі выпусціла жонка Аляксандра Васілевіча – Надзея Зелянкова. Кніга казак даступная для спампоўвання ў інтэрнэце.
4 лютага ў судзе Савецкага раёну Мінску вынеслі прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Васілевіча паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі (“Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў”): 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў залі суда ў сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.