Стаць сябрам ПЭНа

Беларускі ПЭН бачыць сваёй місіяй будаваць прастору дзеля развіцця культуры, дыялогу і рэалізацыі патэнцыялу творцаў, бараніць грамадзянскія і культурныя правы і свабоды Людзей Слова.

Беларускі ПЭН – гэта аб’яднанне тых, хто спрыяе дасягненню гэтай місіі.

Сябрамі Беларускага ПЭНу могуць стаць беларускія літаратары, журналісты і дзеячы культуры, якія карыстаюцца грамадскім прызнаннем у сваёй краіне і за яе межамі і ўдзельнічаюць у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве.

Галоўныя крытэры для ўступлення ў ПЭН — падзяляць каштоўнасці арганізацыі, пералічаныя ў яе Статуце і Міжнароднай Хартыі, мець жаданне спрыяць развіццю літаратуры і культуры і абараняць свабоду выказвання.

Каб падаць заяўку на ўступленне ў Беларускі ПЭН:

1) Калі ласка, вывучыце наступныя дакументы:

  1. Cтатут Беларускага ПЭНа
  2. Маніфест Няпэўнага Часу
  3. Хартыя Міжнароднага ПЭНа
  4. Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў у Беларусі
  5. Іншыя дэкларацыі і маніфесты Міжнароднага ПЭНа
    1. Жыронскі маніфест моўных правоў
    2. Квебекская дэкларацыя па мастацкім перакладзе і правах перакладчыкаў
    3. Дэкларацыя ПЭНа аб лічбавых свабодах
    4. Усеагульная дэкларацыя лiнгвiстычных правоў
    5. Міжнародны маніфест аб аўтарскім праве
    6. Жаночы маніфест Міжнароднага ПЭНа
    7. Маніфест дэмакратыі ўяўлення

2)  Дашліце на адрас [email protected] (з пазнакай “уступіць у сябры”), калі ласка:

  1. запоўненую заяву на ўступленне
  2. прынамсі 2 рэкамендацыі ад сябраў ПЭНа (у свабоднай форме)
  3. спіс вашых публікацый, кніг, пералічэнне прэмій, конкурсаў, праектаў, у якіх прымалі ўдзел (калі шмат – то самае важнае на ваш погляд).

Усе дакументы могуць быць пададзеныя ў выглядзе скан-копій па пошце. Таксама можна даслаць поштай або прынесці арыгіналы з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 16.00 па адрасе:  Białoruski PEN, rynek Starego Miasta 2, 00-272, Warszawa, Polska, узгадніўшы візіт па тэлефоне +48 507583525.

Пасля таго, як Вы ўсё дашлеце, вашую заяву на наступным пасяджэнні разгледзіць Рада і Выканаўчы сакратарыят. І мы апавясцім вас пра яе рашэнне.

Калі ў Вас ёсць дадатковыя пытанні, калі ласка, пішыце на [email protected].


Папулярныя пытанні

Чым займаецца Беларускі ПЭН?

Беларускі ПЭН абараняе свабоду выказвання і правы ў сферы культуры, спрыяе развіццю літаратурнага працэсу Беларусі ( з дапамогай літаратурных прэмій і іншых праектаў). Падрабязней пра гісторыю ПЭНа, яго з’яўленне і развіццё ў Беларусі можна пачытаць тут.

Ці можа ПЭН дапамагчы мне апублікавацца?

ПЭН не з’яўляецца выдавецтвам, хаця мы і супрацоўнічаем з выдавецтвамі ў межах нашай дзейнасці. Мы не выступаем ад імя аўтараў, якія шукаюць месца для публікацыі сваіх твораў.

Колькі складаюць сяброўскія складкі і як часта іх трэба плаціць?

Складкі сябраў – 15 еўра ў год. Складкі сплочваюцца адзін раз на год.