Людзі слова ў няволі (31)

Людзі слова ў няволі (31)

Людзі Слова – беларускія літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы і тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.

Місія Беларускага ПЭНа – будаваць прастору для развіцця культуры, дыялогу і творчасці, бараніць грамадзянскія і культурныя правы і свабоды Людзей Слова.

З 1996 года Беларускі ПЭН з’яўляецца сябрам камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй дэлегатаў Міжнароднага ПЭНа. Камітэт давялося стварыць, бо ўлады ва ўсім свеце ўсё часцей спрабуюць абмежаваць свабоду пісьменнікаў і журналістаў, прымусіць іх маўчаць.

Беларускі ПЭН працягвае змагацца супраць праяў нянавісці і прыцягвае сусветную ўвагу да парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку – культурных правоў. У час крызісу і няпэўнасці Беларускі ПЭН, у адказ на спробы рэжыму раз’яднаць грамадства, заклікае Людзей Слова да адзінства і дыялогу.

Станам на 15 снежня 2025 года Людзей Слова ў няволі (у тым ліку з абмежаваннем волі – на «хатняй хіміі») – не менш за 31, дзеячаў культуры ў няволі (у тым ліку з абмежаваннем волі – на «хатняй хіміі») – не менш за 146. Непасрэдна палітзняволеных дзеячаў культуры – каля 8 % ад усёй колькасці палітзняволеных.

Дзеячы культуры, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў, зазнаюць жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, трапляюць у стан паслядоўных абмежаванняў, ціску, застаюцца без сувязі з сям’ёй і адвакатамі. Часта сваякі месяцамі не маюць аніякіх звестак ад іх.

Прадстаўлены 30 біяграфій з 31. Адна гісторыя не апублікаваная з прычыны пажадання сваякоў зняволеных аб непублічнасці ў мэтах бяспекі.

Вольга Сітнік (хатняя хімія)

Аўтарка і адміністратарка беларускай Вікіпедыі (нік Homelka).

Ілья Барыскевіч

Рэдактар «Вікіпедыі» пад нікам Kazimier Lachnovič.

Руслан Равяка

Журналіст, перакладчык, аўтар апавяданняў.

Ігар Ільяш

Журналіст, філосаф, пісьменнік.

Іван (Ян) Марозаў

Аўтар артыкулаў для «Вікіпедыі», адзін з пачынальнікаў беларускамоўнай актыўнасці ў LiveJournal, вядомы пад нікнэймам...

Максім Лепушэнка (хатняя хімія)

Рэдактар і аўтар беларускай Вікіпедыі.

Аляксандр Францкевіч 

Актывіст анархісцкага руху, літаратар, аўтар турэмнай прозы.

Кацярына Андрэева (сапр. Кацярына Андрэеўна Бахвалава)

Журналістка, аўтарка дакументальнай кнігі.

Алег Хаменка

Лідар фольк-мадэрнавага гурта «Палац» (створаны ў 1992 годзе), выкладчык, даследчык беларускага фальклору, кампазітар...

Ціна Палынская

Ціна Палынская – нон-фікшн аўтарка. 

Алена Панкратава (хатняя хімія)

Алена Панкратава – журналістка, аўтарка нон-фікшн літаратуры, лаўрэатка Праваабарончай прэміі за 2014 год.