Беларускі ПЭН працуе дзякуючы ахвяраванням: разам мы можам зрабіць больш для падтрымкі пісьменнікаў, абароны правоў чалавека і захавання беларускай культуры.
Падтрымліваючы Беларускі ПЭН, ты:
- станеш паплечнікам рэпрэсаваных творцаў і далучышся да абароны адважных і вольных духам пісьменнікаў, паэтаў, эсэістаў, перакладчыкаў;
- падтрымаеш дакументаванне фактаў рэпрэсій, пераследу і катаванняў – злачынствы ў дачыненні да людзей культуры не будуць схаваныя і замоўчаныя, рэпрэсаваныя змогуць атрымаць падтрымку, а злачынцы будуць прыцягнутыя да адказнасці;
- падтрымаеш пераклады шэдэўраў сусветнай літаратуры на беларускую мову. Пераклады літаратуры – гэта «кантрабанда» свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека, магчымасць беларускага чытача дакранацца да свету свабоды, застаючыся пакуль у несвабодных умовах.
Як можна падтрымаць Беларускі ПЭН?
- Падпісацца на наш Patreon (прапануем некалькі ўзроўняў падтрымкі): беларускамоўны, англамоўны, польскамоўны
- Зрабіць ахвяраванне праз спасылку
- Зрабіць ахвяраванне, адсканаваўшы код:
- Зрабіць ахвяраванне непасрэдна на наш банкаўскі рахунак:
Нумар рахунку: PL32 1140 2004 0000 3002 8261 7144
BIC: BREXPLPWMBK
Назва атрымальніка: PEN Belarus
Прызначэнне: Darowizna na cele statutowe (Donation) - Накіраваць нам 1,5 % сваіх падаткаў, калі вы ў Польшчы (гэта нічога не будзе вам каштаваць і не паўплывае на памер падатку)
- Калі вы хочаце падтрымаць нас іначай, але гэтага спосабу тут не апісана, напішыце нам на наш электронны адрас: [email protected]
Дзякуй!
Беларускі ПЭН – абарона свабоды выказвання і развіццё культуры
Творчы і праваабарончы – два ключавыя кірункі дзейнасці Беларускага ПЭНа.
Творчы кірунак – літаратурныя прэміі (імя Алеся Адамовіча, Францішка Багушэвіча, Ежы Гедройця, Наталлі Арсенневай, Карласа Шэрмана, Міхала Анемпадыстава, «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ды інш.), фестывалі (Вандроўны Фэст Караткевіча, PRADMOVA), аўдыятэка, творчыя рэзідэнцыі і адукацыйныя праекты (Перакладніцкая майстэрня). Усё тое, што дапамагае зрэалізаваць творцам свой патэнцыял і сфармаваць супольную прастору, спрыяльную для развіцця культуры.
У межах праваабарончага кірунку Беларускі ПЭН сочыць за сітуацыяй у сферы культуры, кожныя два тыдні публікуе хронікі парушэнняў правоў, а таксама робіць на падставе гэтага маніторынгу аналітычныя справаздачы.
Беларускі ПЭН дапамагае рэпрэсаваным дзеячам культуры ў Беларусі.
Беларускі ПЭН ліквідавалі ў Беларусі рашэннем Вярхоўнага суда 9 жніўня 2021 года, на гадавіну прэзідэнцкіх выбараў. За 2020–2022 гады мы перажылі праверкі Міністэрства юстыцыі, ператрусы, юрыдычную ліквідацыю, блакаванне сайта, рэлакацыю актыву ў Варшаву – але ні на дзень не спынялі сваёй працы.
Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, а таксама адзін з намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру Алесь Бяляцкі (цяпер палітзняволены) – сябры Беларускага ПЭНа
Цяпер Беларускі ПЭН зарэгістраваны ў Польшчы і працягвае сваю дзейнасць як аб’яднанне (stowarzyszenie).
Telegram – PENBelarus
Facebook – penbelarus.org
Instagram – pen_belarus