У 2021 годзе рэдагаваў артыкулы, прысвечаныя беларускім СМІ, затрыманаму журналісту выдання «Комсомольская правда в Беларуси» Генадзю Мажэйку, журналістцы TUT.by Кацярыне Барысевіч, гуртам «IQ48» і «Ляпіс Трубяцкой».
28 сакавіка пракуратура Брэсцкай вобласці перадала ў суд крымінальную справу Паўла Пернікава, які абвінавачваўся ў публікацыі «заведама лжывых звестак».
6 і 7 красавіка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста разгледзелі крымінальную справу Паўла Пернікава паводле арт. 369.1 Крымінальнага кодэкса РБ (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Паўла Пернікава судзілі за праўкі ў «Вікіпедыі». У снежні 2020 года ён зрабіў праўкі ў артыкул «Вікіпедыі» «Спіс смерцяў, звязаных з пратэстамі ў Беларусі (2020–2021)». Змены былі зроблены ў адзін артыкул на дзвюх мовах – рускай і беларускай («тарашкевіцы»): у раздзел пра забойства ў Брэсце ўдзельніка мірных пратэстаў Генадзя Шутава, а таксама ў прэамбулу (дзе сцвярджаецца, што МУС і ўлады не прызналі адказнасці за смерць пратэстоўцаў). 6 сакавіка 2021 года ў рускамоўнай «Вікіпедыі» Павел Пернікаў дадаў у артыкул «Цэнзура ў Беларусі» радок: «20 кастрычніка 2004 года ў Мінску была забітая журналістка апазіцыйнай газеты «Салідарнасць» Вераніка Чаркасава». У красавіку 2021 года на сайце «Міжнароднае таварыства правоў чалавека» (Германія)» змясціў артыкул пра беларускую пенітэнцыярную сістэму са словамі: «У цэнтры Еўропы людзей катуюць, забіваюць».
7 красавіка 2022 года суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Паўла Пернікава на 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
11 красавіка 2022 года Павел Пернікаў прызнаны палітвязнем.
10 чэрвеня МУС унёс Паўла ў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Адрас для ліставання: Пернікаў Павел Аляксандравіч, ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.