Людзі Слова ў няволі (29)
Пошук

Прэмія імя Карласа Шэрмана

Уручаецца з 2016 г. за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны Фонд “Вяртанне”.

Сачыць за навінамі прэміі Шэрмана можна тут

Пераможцы

2021

У намінацыі “пераклад прозы” Вольга Гронская, пераклад з нямецкай – Даніэль Кельман “Тыль”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

У намінацыі “пераклад паэзіі” – Юля Цімафеева, пераклад з англійскай – Стывен Крэйн “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

У намінацыі “пераклад дзіцячай кнігі” – Алена Пятровіч, пераклад з англійскай – Дж.К. Роўлінг “Гары Потэр і таемная зала”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

2020

Намінацыя “пераклад прозы” – Кацярына Маціеўская, пераклад кнігі Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Апошняе жаданне”.

Намінацыя “пераклад паэзіі” – Ігар Кулікоў, пераклад кнігі “Стараангельская паэзія”.

Намінацыя “пераклад дзіцячай кнігі” – Сяргей Матырка, пераклад кнігі Эрвіна Мозэра “Неверагодныя гісторыі на дабранач”.

2019

Намінацыя “пераклад прозы” – Сяргей Шупа, пераклад кнігі “Панядзелак” Мойшэ Кульбака

Намінацыя “пераклад паэзіі” – Антон Брыль, пераклад выбраных твораў Марка Валерыя Марцыяла

Намінацыя “пераклад дзіцячай кнігі” – Надзея Кандрусевіч, пераклад кнігі “Ёрдзіс” Юі Вісландэр

2018 – Вера Бурлак, пераклад кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”

2017 – Андрэй Хадановіч, пераклад кнігі вершаў Шарля Бадлера

2016 – Якуб Лапатка, пераклад карэла-фінскага эпасу “Калевала”