Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Статут

Статут
Аб’яднання Беларускі ПЭН

Уводзіны ў Статут: Хартыя Міжнароднага ПЭН-клуба [The PEN Charter]

Літаратура не ведае межаў і мусіць быць даступная людзям незалежна ад любых праблемаў палітычнага ці міжнароднага характару.

Пры любых умовах, асабліва ў ваенны час, творы мастацтва і сусветная спадчына ў цэлым не павінныя цярпець у супрацьстаяннях нацыянальнага ці палітычнага характару.

Сябры ПЭН-клуба мусяць заўсёды выкарыстоўваць свой уплыў дзеля ўмацавання ўзаемнага разумення і павагі паміж людзьмі і нацыямі, усімі сіламі змагацца супраць любых праяваў нянавісці і адстойваць агульначалавечыя ідэалы міру і роўнасці на зямлі.

ПЭН-клуб выступае за свабоду думкі ў кожнай краіне і ў міжнародных зносінах, і яго сябры абавязаныя змагацца з любой формай уціску свабоды слова ў сваёй краіне і грамадстве, а таксама, калі гэта магчыма, ва ўсім свеце.

ПЭН-клуб выступае за свабоду друку і змагаецца супраць цэнзуры ў мірны час. ПЭН-клуб лічыць, што рух чалавецтва да найвышэйшай формы палітычнай і эканамічнай арганізацыі вымагае свабоднай крытыкі ўрадаў, адміністрацыяў і ўладных структураў. Свабода мае пад сабой добраахвотную адказнасць, таму сябры ПЭН-клуба абавязаныя змагацца з такімі негатыўнымі праявамі свабоднага друку, як хлуслівасць, наўмысная фальсіфікацыя, скажэнне інфармацыі дзеля палітычных і прыватных мэтаў.

Беларускі ПЭН на Беларусі

Беларускі ПЭН быў заснаваны ў Беларусі ў 1989 годзе  беларускімі літаратарамі, перакладчыкамі і даследчыкамі літаратуры, публіцыстамі, інтэлектуаламі і прыняты ў Міжнародны ПЭН-клуб у траўні 1990 года на Сусветным Кангрэсе.

Беларускі ПЭН існаваў у Беларусі як недзяржаўная арганізацыя да жніўня 2021 года, калі ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі рашэннем беларускіх уладаў быў ліквідаваны.

Заснавальнікамі Беларускага ПЭНа – на мяжы 1989–1991 гадоў былі: Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Карлас Шэрман, Віктар Казько, Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Міхась Тычына, Сяргей Законнікаў, Дзмітрый Бугаёў, Святлана Алексіевіч, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аляксей Дудараў, Васіль Зуёнак, Віктар Каваленка, Адам Мальдзіс, Алег Лойка, Васіль Сёмуха.

Раздзел I. Назва, штаб-кватэра і мэты Аб’яднання

§1

  1. Аб’яднанне дзейнічае пад назвай: Беларускі ПЭН.
  2. Беларускі ПЭН, далей называны “Беларускім ПЭНам” або “Аб’яднаннем”, з’яўляецца беларускім цэнтрам Міжнароднага ПЭН-клубу (PEN International), далей – ПЭН.
  3. Назвы арганізацыі на іншых мовах: на польскай мове “Białoruski PEN”, на англійскай мове “PEN Belarus”, на рускай мове “Беларусский ПЭН”.
  4. Штаб-кватэрай Беларускага ПЭНа з’яўляецца Варшава.
  5. Тэрыторыяй дзейнасці Беларускага ПЭНа з’яўляюцца Беларусь, Польшча і іншыя краіны, у якіх жывуць або дзейнічаюць беларускія літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы і тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў (далей “Людзі Слова”).
  6. Беларускі ПЭН можа весці дзейнасць і ў іншых краінах у супрацоўніцтве з Міжнародным ПЭН-клубам або з іншымі ПЭН-цэнтрамі.

§2

  1. Беларускі ПЭН аб’ядноўвае Людзей Слова.
  2. Беларускі ПЭН лічыць крытэрам прыналежнасці да беларускай культурнай супольнасці не тэрытарыяльны, а каштоўнасны. Беларусацэнтрычнасць – найважнейшы прынцып для акрэслення беларускай культурнай супольнасці ў глабальным кантэксце: усё, што мы робім, мы робім з думкамі пра Беларусь і для Беларусі.

§3

  1. Місія Беларускага ПЭНа — будаваць прастору для развіцця культуры, дыялогу і рэалізацыі патэнцыялу творцаў, бараніць грамадзянскія і культурныя правы і свабоды Людзей Слова.
  2. У сваёй дзейнасці Беларускі ПЭН кіруецца прынцыпамі і каштоўнасцямі Хартыі Міжнароднага ПЭНа, іншымі базавымі дэкларацыямі і маніфестамі PEN International, Маніфестам Няпэўнага Часу (Батумскі маніфест ад 17 верасня 2021 г), прынцыпамі дзейнасці праваабаронцаў Беларусі. Беларускі ПЭН выкарыстоўвае падыход, заснаваны на правах чалавека.

§4

Мэта Беларускага ПЭНа:

  1. спрыяць развіццю беларускага літаратурнага працэсу і беларускай культуры наогул;
  2. ствараць прастору для дыялогу ў сферы культуры;
  3. бараніць свабоду выказвання;
  4. бараніць правы і свабоды Людзей Слова;
  5. змагацца супраць любых праяў нянавісці;
  6. адстойваць агульначалавечыя ідэалы міру і роўнасці на зямлі;
  7. працягваць увагу беларускай і міжнароднай супольнасці да парушэнняў правоў чалавека і культурных правоў у Беларусі;
  8. падтрымліваць гарызантальныя сувязі ўнутры прафесійнай супольнасці і спрыяць кантактам паміж Людзьмі Слова на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

§5

  1. Для дасягнення сваіх мэтаў Беларускі ПЭН рэалізуе сваю дзейнасць у наступных стратэгічных кірунках:A. прасоўванне беларускай літаратуры і Людзей Слова;
    B. даследаванне беларускай літаратуры, кантэксту і становішча Людзей Слова, абарона правоў, свабодаў і інтарэсаў Людзей Слова;
    C. удзел у сусветным руху ПЭНа;
    D. развіццё патэнцыялу Беларускага ПЭНа.
  2. Дзейнасць у згаданых вышэй кірунках будзе ажыццяўляцца праз бязвыплатныя статутныя дзеянні і празплатныя статутныя дзеянні.

Раздзел ІІ. Сябры, іх правы і абавязкі 

§6

  1. Беларускі ПЭН у дасягненні сваіх мэтаў абапіраецца на сваіх сябраў, якія, далучаючыся да аб’яднання, дэкларуюць падтрымку прынцыпаў каштоўнасцяў ПЭНа.
  2. Сябры Асацыяцыі дзеляцца на:A. звычайных
    B. асацыяваных
    C. ганаровых
  3. Звычайнымі сябрамі Аб’яднання могуць быць фізічныя асобы – Людзі Слова, якія праз сваю дзейнасць спрыяюць рэалізацыі мэтаў Беларускага ПЭНа і падзяляюць прынцыпы і каштоўнасці Беларускага ПЭНа і асноўныя дакументы Беларускага ПЭНа і Міжнароднага ПЭН-клуба.
  4. Асацыяванымі сябрамі Беларускага ПЭНа могуць быць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы (фірмы, іншыя арганізацыі і да т.п.), якія падтрымліваюць Аб’яднанне агульным чынам і/або праз сістэматычную перадачугрошай або матэрыяльных дароў на карысць Аб’яднання.
  5. Ганаровым сябрам можа быць асоба з асаблівымі заслугамі ў дзейнасці на карысць рэалізацыі мэтаў Аб’яднання.
  6. Прыняцце і прыпыненне сяброўства звычайных і асацыяваных сябраў уваходзіць у кампетэнцыю Праўлення Аб’яднання. Праўленне прымае рашэнне з улікам меркавання Праграмнай Рады (калі было прынятае рашэнне пра яе скліканне).
  7. Наданне звання ганаровага сябра ўваходзіць у кампетэнцыю Агульнага сходу сябраў або Праграмнай РадыАб’яднання (калі было прынятае рашэнне пра яе скліканне).

§7

  1. Звычайны сябра Беларускага ПЭНа:
    1. мае актыўнае і пасіўнае права на выбарах у органы кіравання Аб’яднання,
    2. мае права ўдзельнічаць у сходах і іншых формах дзейнасці Аб’яднання,
    3. можа падаваць заявы органам кіравання Аб’яднання.
  1. Звычайны сябра Беларускага ПЭНа абавязаны:
    1. прымаць актыўны ўдзел у рэалізацыі задач Аб’яднання,
    2. прытрымлівацца прынцыпаў правілы Міжнароднай Хартыі P.E.N,
    3. аплочваць сяброўскія ўзносы,
    4. выконваць палажэнні Статута, рэгламенты і рашэнні органаў кіравання Аб’яднання.
  1. Асацыяваны сябра Беларускага ПЭНа не мае пасіўнага або актыўнага выбарчага права. Асацыяваны сябра, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, кантактуе з Аб’яднаннем праз свайго прадстаўніка.

§8

  1. Страта статусу сябра ў Беларускім ПЭНе адбываецца ў выніку:
    1. добраахвотнага выхаду з Аб’яднання,
    2. прыпынення сяброўства,
    3. выключэння з Аб’яднання.
  1. Сябра Аб’яднання мае права выйсці з Беларускага ПЭНа, падаўшы Праўленню пісьмовую заяву аб выхадзе з Аб’яднання.
  2. Прыпыненне сяброўства звычайных сябраў можа адбывацца на падставе рашэння Праўлення пры адсутнасці сплаты ўзносаў за бягучы год агульным тэрмінам не менш за 7 месяцаў. Такі сябар прыпыняецца ў сваіх правах да тых часоў, пакуль не будуць выплачаныя пратэрмінаваныя ўзносы. У выпадку выплаты нясплачаных узносаў прыпынены сябар зноў становіцца звычайным сябрам па заканчэнні 7-га працоўнага дня з даты паступлення на рахунак Аб’яднання аплаты нясплачаных узносаў.
  3. Прыпыненне сяброўства звычайных сябраў адбываецца таксама ў выпадку добраахвотнага выхаду з Аб’яднання і смерці сябра.
  4. Прыпыненне сяброўства асацыяваных сябраў можа адбывацца на падставе рашэння Праўлення Аб’яднання, калі сябар не выплачвае ўзносы больш за 1 год.
  5. Выключэнне з Аб’яднання можа адбыцца на падставе рашэння Праўлення з улікам меркавання Праграмнай Рады (калі было прынятае рашэнне пра яе скліканне), калі:
    1. сябар груба зганьбіў добрае імя і аўтарытэт Аб’яднання;
    2. наносіць шкоду Аб’яднанню;
    3. абражае Аб’яднанне сваімі паводзінамі,
    4. наносіць шкоду Аб’яднання.
  6. Звычайны сябар Аб’яднання, выключаны з Аб’яднання, можа звярнуцца да Агульнага сходу сябраў цягаммесяца з моманту паведамлення яму Праўленнем аб выключэнні з Аб’яднання.
  7. Агульны сход сябраў можа адмяніць рашэнне Праўлення аб выключэнні са спісу сябраў Аб’яднання шляхам рашэння, прынятага абсалютнай большасцю галасоў. Рашэнне Агульнага сходу сябраў, прынятае па выніках разгляду звароту, з’яўляецца канчатковым.
  8. Падрабязная працэдура прыняцця ў арганізацыю і прыпынення сяброўства або выключэння з яе будзе апісана ў Рэгламенце сяброўства.

Раздзел ІІІ. Фінансавыя рэсурсы

§9

Фінансавыя сродкі могуць быць атрыманыя Аб’яднаннем праз:

  1. уступныя ўзносы і сяброўскія ўзносы, памер якіх вызначае Агульны сход сябраў па заяве Праўлення;
  2. дары, спадчыну і водпісы;
  3. прыбытак ад уласнай дзейнасці;
  4. сродкі, атрыманыя ад супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі, у тым ліку з фондамі, створаныміАб’яднаннем;
  5. гранты, датацыі;
  6. збор грошай.

Раздзел IV. Органы кіравання Аб’яднання

§10

  1. Органы ўлады Беларускага ПЭНа:
  2. Агульны сход сябраў;
  3. Праўленне (Выканаўчы сакратарыят);
  4. Рэвізійная камісія.
  5. Заснавальнікі Беларускага ПЭНу выбіраюць першых сябраў праўлення Аб’яднання.

§11

Беларускі ПЭН можа мець таксама Праграмную Раду, якая з’яўляецца дарадчым органам, што падтрымлівае функцыянаванне Праўлення. Заснавальнікі Аб’яднання прымаюць рашэнне пра скліканне Праграмнай Рады і выбіраюць першых яе сябраў.

§12

  1. Агульны сход сябраў з’яўляецца найвышэйшым органам улады Аб’яднання.
  2. Прытрымліваючыся палажэнняў дадзенага Статута, Агульны сход сябраў:
    1. выбірае і адклікае Старшыню Беларускага ПЭНа, астатніх сябраў Праўлення, сябраў Праграмнай Рады(калі было прынятае рашэнне пра яе скліканне) і сябраў Рэвізійнай камісіі;
    2. зацвярджае справаздачы Праўлення і Рэвізійнай камісіі;
    3. усталёўвае памер ўступных узносаў і сяброўскіх узносаў;
    4. разглядае заявы органаў кіравання Аб’яднання, скіраваныя да Агульнага сходу сябраў, а таксама заявы і звароты сябраў Аб’яднання;
    5. выказвае згоду на набыццё і продаж нерухомасці;
    6. зацвярджае змены ў Статуце Аб’яднання;
    7. зацвярджае роспуск Аб’яднання;
    8. надае званне Ганаровага старшыні па заяве Праўлення.
  3. Агульны сход сябраў можа быць звычайным або надзвычаным.
  4. Звычайны Агульны сход сябраў справаздачнага характару праводзіцца раз на год.
  5. Звычайны Агульны сход сябраў справаздачна-выбарчага характару праводзіцца не радзей, чым адзін раз на два гады.
  6. Надзвычайны Агульны сход сябраў праводзіцца па меры неабходнасці.
  7. Агульны сход сябраў склікаецца Праўленнем па ўласнай ініцыятыве або па заяве Рэвізійнай камісіі ці 1/3 ад агульнай колькасці сябраў з правам голасу, цягам месяца з дня падачы заяўкі.
  8. Агульны сход сябраў склікаецца з дапамогай заказных лістоў або кур’ерскіх адпраўленняў, адпраўленых прынамсі за два тыдні да даты Агульнага сходу сябраў. Замест заказнога ліста або кур’ерскага адпраўлення, апавяшчэнне можа быць адпраўлена на адрас для электронных адпраўленняў або па электроннай пошце, калі сябар Аб’яднання выказаў на гэта пісьмовую згоду з указаннем адрасу, на які павінна быць адпраўлена апавяшчэнне.
  9. Пасяджэнні Агульнага сходу сябраў і галасаванні Агульнага сходу сябраў могуць праводзіцца таксама з дапамогай сродкаў электроннай камунікацыі, згодна з прынцыпамі, пазначанымі ў Законе аб аб’яднаннях з 7 красавіка 1989 года, незалежна ад увядзення становішча эпідэмічнай пагрозы або становішча эпідэміі, а таксама ў камбінаванай форме (з адначасовым выкарыстаннем розных формаў правядзення пасяджэнняў і галасавання Агульнага сходу сябраў).
  10. Рашэнні Агульнага сходу сябраў прымаюцца простай большасцю галасоў, калі ў Статуце не пазначана іншае.
  11. Рашэнні Агульнага сходу сябраў прымаюцца падчас адкрытага галасавання. Таемнае галасаванне праводзіцца па асабістых пытаннях або па просьбе сябра Аб’яднання.
  12. Рашэнні Агульнага сходу сябраў прымаюцца ў прысутнасці не менш за 1/3 ад агульнай колькасці сябраў з правам голасу, калі іншае не прадугледжана Статутам.
  13. У выпадку адсутнасці неабходнай колькасці сябраў, пазначанай у п. 12, Праўленне можа адкрыць Агульны сход сябраў у другі тэрмін, гэта значыць праз 30 хвілін пасля прызначанага тэрміну. Рашэнні Агульнага сходу сябраў, адкрытага ў другі тэрмін, могуць прымацца незалежна ад колькасці дзейных сябраў з правам голасу. Палажэнні гэтага пункта не прымяняюцца ў выпадку прыняцця рашэнняў, датычных набыцця або продажынерухомасці, змены Статута і роспуску Аб’яднання.
  14. Для набыцця або продажы нерухомасці патрэбнае рашэнне Агульнага сходу сябраў, прынятае большасцю ў 2/3 галасоў у прысутнасці не менш чым 1/3 ад агульнай колькасці сябраў з правам голасу.

§13

  1. У Праўленне Беларускага ПЭНа ўваходзяць ад 1 да 5 чалавек разам з асобна абраным Агульным сходам сябраў Старшынёй.
  2. Старшыня Беларускага ПЭНа выбіраецца Агульным сходам сябраў на індывідуальную кадэнцыю ў два гады. Выбары Старшыні Беларускага ПЭНа праходзяць незалежна ад выбараў астатніх сябраў Праўлення.
  3. У кампетэнцыі Старшыні Беларускага ПЭНа ўваходзіць кіраванне Праўленнем, скліканне яго пасяджэнняў, вызначэнне парадку дня і правядзенне пасяджэнняў Праўлення.
  4. У выпадку вызвалення пасады Старшыні Беларускага ПЭНа або працяглай няздольнасці Старшыні выконваць свае функцыі абавязкі Старшыні Беларускага ПЭНа выконвае асоба, вызначаная Праўленнем.
  5. Мандат Старшыні Беларускага ПЭНа заканчваецца з заканчэннем кадэнцыі, і акрамя таго таксама ў выніку смерці, адстаўкі або адклікання.
  6. Адкліканне Старшыні Беларускага ПЭНа адбываецца на падставе рашэння Агульнага сходу сябраў, прынятага абсалютнай большасцю галасоў у прысутнасці не менш за 1/3 колькасці сябраў з правам голасу.
  7. Астатнія сябры Праўлення выбіраюцца Агульным сходам сябраў на агульную кадэнцыю ў два гады.
  8. На пасады сябраў Праўлення выбіраюцца асобы, якія ў выніку галасавання атрымалі па чарзе найбольшую колькасць правамоцна аддадзеных галасоў.
  9. Калі ў выніку галасавання аднолькавую колькасць галасоў атрымлівае больш чым адзін кандыдат, у выніку чаго адбылося б перавышэнне дапушчальнай колькасці сябраў Праўлення, праводзіцца дадатковае галасаванне, у рамках якога галасы аддаюцца толькі тым кандыдатам, якія набралі аднолькавую колькасць галасоў. У такім выпадку ў склад Праўлення будзе абраны кандыдат, які ў выніку дадатковага галасавання набраў найбольшую колькасць галасоў. У выпадку немагчымасці абрання сябра Праўлення ў выніку атрымання кандыдатамі ў дадатковым галасаванні аднолькавай колькасці галасоў, праводзяцца адпаведныядадатковыя галасаванні.
  10. Мандат сябра Праўлення мінае па заканчэнні кадэнцыі, і акрамя таго таксама ў выніку смерці, адстаўкі або адклікання.
  11. Адкліканне сябра Праўлення, акрамя Старшыні, адбываецца на падставе рашэння Агульнага сходу сябра, прынятага абсалютнай большасцю галасоў.
  12. У выпадку аднаасобнага складу Праўлення, Праўленне складаецца са Старшыні Беларускага ПЭНа.
  13. Калі Праўленне складаецца з дзвюх асобаў, іншая асоба становіцца віцэ-старшынёй.
  14. Калі ў Праўленне ўваходзіць ад трох да пяці асобаў, Праўленне выбірае з ліку сябраў Праўлення віцэ-старшыню, генеральнага сакратара і скарбніка, якія разам са Старшынёй Беларускага ПЭНа ўтвараюць Праўлення.
  15. Праўленне:

A. кіруе дзейнасцю Аб’яднання;

B. плануе і вядзе бягучую дзейнасць Аб’яднання;

C. прымае і прыпыняе статус сябраў Аб’яднання (у кансультацыі з Праграмнай Радай);

D. складае фінансавыя справаздачы і справаздачы аб дзейнасці Аб’яднання ў адпаведнасці з дзейнымзаканадаўствам, зацвярджае бюджэтны план на наступны год;

E. кіруе маёмасцю Аб’яднання;

F. прадастаўляе камандзіроўкі на ўнутраныя і замежныя паездкі для сябраў Беларускага ПЭНа і супрацоўнікаў яго офіса;

G.вызначае прынцыпы стварэння стыпендыяльных фондаў і прадастаўляе творчыя стыпендыі;

H. распрацоўвае рэгламенты Аб’яднання;

I. стварае фонды і дэлегуе прадстаўнікоў у іх устаноўчыя камісіі, органы ўлады і праграмы;

J. бароніць матэрыяльныя і маральныя інтарэсы Аб’яднання ва ўсіх адміністрацыйных, судовых і грамадскіх установах, а таксама перад абліччам устаноў і прыватных асоб;

K. склікае Агульны сход сябраў і выконвае яго рашэнні;

L. вырашае спрэчкі паміж сябрамі Аб’яднання (на падставе меркавання Праграмнай Рады – калі было прынятае рашэнне пра яе скліканне), калі яны звернуцца да Праўлення дзеля іх урэгулявання, пры чым з моманту роспуску Праўлення сябры Аб’яднання маюць права звярнуцца да Агульнага сходу сябраў.

  1. Рашэнні Праўлення прымаюцца простай большасцю галасоў у прысутнасці не менш чым 1/3 складу Праўлення.
  2. Пры роўнай колькасці галасоў вырашае голас Старшыні Праўлення або – у выпадку яго адсутнасці – кіраўніка сходу Праўлення.
  3. Калі Праўленне з’яўляецца аднаасобным, то заявы пра намер па маёмасных і немаёмасных пытаннях ад імя Аб’яднання робіць Старшыня Праўлення. Калі Праўленне складаецца з большай колькасці асобаў, заявы пра намер з па маёмасных і немаёмасных пытаннях, якія ствараюць для Аб’яднання абавязацельствы ў памеры не большым за000 зл, робіць кожны сябар Праўлення самастойна. Калі Праўленне складаецца з большай колькасці асобаў, заявы пра намер па маёмасных пытаннях, якія ствараюць для Аб’яднання абавязацельствы ў памеры 50.000 зл і больш, робяць двое сябраў Праўлення, у тым ліку Старшыня Праўлення.
  4. Пры аднаасобным Праўленні, у выпадку вызвалення пасады Старшыні Беларускага ПЭНа або працяглайняздольнасці Старшыні выконваць свае функцыі, Праграмная Рада абавязаная неадкладна склікаць надзвычайны Агульны сход сябраў для абрання новага Старшыні Праўлення.
  5. Сябры Праўлення могуць атрымліваць плату за дзейнасць, звязаную з выкананнем сваіх функцый у памеры не большым за вызначаны рашэннем Агульнага сходу сяброў.

§14

  1. Праграмная рада Беларускага ПЭНа складаецца з 5–9 асобаў, уключаючы Старшыню Рады, якім з’яўляецца актуальны Старшыня Праўлення, а ў выпадку яго адсутнасці – намеснік Старышыні Праўлення. Колькасць сябраў Праграмнай Рады дадзенай кадэнцыі вызначае Агульны сход сябраў.
  2. Сябры Праграмнай рады Беларускага ПЭНа выбіраюцца адразу пасля выбараў Старшыні Рады Агульнымсходам сябрам на агульны тэрмін у два гады.
  3. На пасады сябраў Праграмнай рады Беларускага ПЭНа выбіраюцца асобы, якія ў выніку галасавання атрымалі па чарзе найбольшую колькасць правамоцна аддадзеных галасоў.
  4. Калі ў выніку галасавання аднолькавую колькасць галасоў атрымлівае больш чым адзін кандыдат, у выніку чаго адбылося б перавышэнне дапушчальнай колькасці сябраў Праграмнай рады Беларускага ПЭНа, праводзіцца дадатковае галасаванне, у рамках якога галасы аддаюцца толькі тым кандыдатам, якія набралі аднолькавую колькасць галасоў. У такім выпадку ў склад Праграмнай рады Беларускага ПЭНа будзе абраны кандыдат, які ў выніку дадатковага галасавання набраў найбольшую колькасць галасоў. У выпадку немагчымасці абрання сябра Праграмнай рады Беларускага ПЭНа ў выніку атрымання кандыдатамі ў дадатковым галасаванні аднолькавай колькасці галасоў, праводзяцца адпаведныя дадатковыя галасаванні.
  5. Калі на працягу кадэнцыі колькасць сябраў Праграмнай рады Беларускага ПЭНа паменшыцца да колькасці меншай, чым гэтага патрабуе Статут, праводзяцца дадатковыя выбары ў адпаведнасці з адпаведныміпалажэннямі п.3-4.
  6. Мандат сябра Праграмнай рады Беларускага ПЭНа заканчваецца з заканчэннем кадэнцыі, а акрамя таготаксама ў выніку смерці, адстаўкі або адклікання.
  7. Праграмная рада Беларускага ПЭНа (калі было прынятае рашэнне пра яе скліканне) выконвае дарадчуюфункцыю, выказвае меркаванне аб прыёме і выключэнні сябраў і іншых пытаннях па заяве Праўлення.
  8. Праграмная рада Беларускага ПЭНа ПЭНа (калі было прынятае рашэнне пра яе скліканне) таксама выступае ў якасці журы літаратурных прэмій Беларускага ПЭНа, у тым ліку імя Алеся Адамовіча, ФранцішкаБагушэвіча і Францішка Аляхновіча, і выбірае лаўрэатаў. Калі рашэнне пра скліканне Праграмнай Рады не было прынята, гэтыя функцыі выконвае Праўленне.
  9. Праграмная рада Беларускага ПЭНа таксама можа выконваць іншыя функцыі па заяве Праўлення.

§15

  1. Рэвізійная камісія з’яўляецца органам унутранага кантролю Аб’яднання.
  2. У кампетэнцыю Рэвізійнай камісіі ўваходзяць:
    1. кантроль за дзейнасцю Аб’яднання;
    2. зварот у Праўленне з кантрольнымі заявамі;
    3. прадстаўленне кантрольных справаздач на Агульным сходзе сябраў;
    4. прадстаўленне на Агульным сходзе сябраў заяў па пытанні зацвярджэння справаздачы Праўленнем.
  3. Рэвізійная камісія складаецца з трох сябраў, якія выбіраюцца Агульным сходам сябрам на агульны тэрмін у два гады.
  4. У склад Рэвізійнай камісіі выбіраюцца асобы, якія ў выніку галасавання атрымалі па чарзе найбольшую колькасць правамоцна пададзеных галасоў.
  5. Калі ў выніку галасавання аднолькавую колькасць галасоў атрымлівае больш чым адзін кандыдат, у выніку чаго адбылося б перавышэнне дапушчальнай колькасці сябраў Рэвізійнай камісіі, праводзіцца дадатковае галасаванне, у рамках якога галасы аддаюцца толькі тым кандыдатам, якія набралі аднолькавую колькасць галасоў. У такім выпадку ў склад Рэвізійнай камісіі будзе абраны кандыдат, які ў выніку дадатковага галасавання набраў найбольшую колькасць галасоў. У выпадку немагчымасці абрання сябра Рэвізійнай камісіі ў выніку атрымання кандыдатамі ў дадатковым галасаванні аднолькавай колькасці галасоў, праводзяцца адпаведныя дадатковыя галасаванні.
  6. Калі на працягу кадэнцыі колькасць сябраў Рэвізійнай камісіі паменшыцца да колькасці меншай, чым гэтага патрабуе Статут, праводзяцца дадатковыя выбары ў адпаведнасці з адпаведнымі палажэннямі п.4-5.
  7. Мандат сябра Рэвізійнай камісіі заканчваецца з заканчэннем кадэнцыі, а акрамя таго таксама ў выніку смерці, адстаўкі або адклікання.
  8. Адкліканне сябра Рэвізійнай камісіі адбываецца на падставе рашэння Агульнага сходу сябраў, прынятагаабсалютнай большасцю галасоў.
  9. Рэвізійная камісія выбірае кіраўніка з ліку сябраў Рэвізійнай камісіі.
  10. Рашэнні Рэвізійнай камісіі прымаюцца простай большасцю галасоў сябраў Рэвізійнай камісіі ў прысутнасці як мінімум двух сябраў Рэвізійнай камісіі.
  11. Сябры Рэвізійнай камісіі маюць права ўдзельнічаць у пасяджэнні Праўлення з дарадчым голасам.

Раздзел V. Змяненне Статута

§16

Змяненне Статута Беларускага ПЭНа патрабуе рашэння Агульнага сходу сябраў, прынятага большасцю ў 2/3 галасоў у прысутнасці не менш як 1/3 ад агульнай колькасці сябраў з правам голасу.

 Раздзел VI. Роспуск Аб’яднання

§17

  1. Роспуск Беларускага ПЭНа патрабуе рашэння аб роспуску Аб’яднання, прынятага скліканым дзеля гэтай мэты Агульным сходам сябраў большасцю ў 2/3 галасоў у прысутнасці не менш за палову агульнай колькасці сябраў з правам голасу.
  2. Ліквідатарамі Аб’яднання з’яўляюцца сябры яго Праўлення, калі ў рашэнні апошняга Агульнага сходу сябраў не пазначана іншае.
  3. Маёмасць ліквідаванага Аб’яднання прызначаецца на мэты, вызначаныя ў рашэнні Агульнага сходу сябраў аб ліквідацыі Аб’яднання.

Раздзел VII. Заключныя палажэнні

§18

У пытаннях, нерэгламентаваных палажэннямі Статута, прымяняюцца палажэнні польскага закона, у прыватнасці палажэнні “Закона аб аб’яднаннях” ад 7 красавіка 1989 года.