Людзі слова ў няволі (36)

Людзі слова ў няволі (36)

Людзі Слова – беларускія літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы і тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.

Місія Беларускага ПЭНа – будаваць прастору для развіцця культуры, дыялогу і творчасці, бараніць грамадзянскія і культурныя правы і свабоды Людзей Слова.

З 1996 года Беларускі ПЭН з’яўляецца сябрам камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй дэлегатаў Міжнароднага ПЭНа. Камітэт давялося стварыць, бо ўлады ва ўсім свеце ўсё часцей спрабуюць абмежаваць свабоду пісьменнікаў і журналістаў, прымусіць іх маўчаць.

Беларускі ПЭН працягвае змагацца супраць праяў нянавісці і прыцягвае сусветную ўвагу да парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку – культурных правоў. У час крызісу і няпэўнасці Беларускі ПЭН, у адказ на спробы рэжыму раз’яднаць грамадства, заклікае Людзей Слова да адзінства і дыялогу.

Станам на 31 студзеня 2024 года ў Беларусі Людзей Слова ў няволі – не менш за 35, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 158 (каля 10 % ад усёй колькасці палітзняволеных).

Дзеячы культуры, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў, зазнаюць жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, трапляюць у стан паслядоўных абмежаванняў, ціску, застаюцца без сувязі з сям’ёй і адвакатамі. Часта сваякі месяцамі не маюць аніякіх звестак ад іх.

Аляксандр Ільін

Аляксандр Ільін – аўтар песень і вакаліст гурта «Nizkiz». Рок-гурт з Магілёва «Nizkiz» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ды...

Аксана Ючкавіч

Паэтка, арганізатарка культурніцкіх імпрэз, журналістка, аўтарка зборніка дзіцячых вершаў «Святы Мікалай, да нас заві...

Алег Кацапаў

Алег Кацапаў – літаратар, паэт, грамадскі актывіст.   Нарадзіўся ў Гомелі ў 1969 годзе.  Скончыў філалагічны факультэ...

Аляксей Навагродскі

Аляксей Навагродскі (пры нараджэнні – Чэкавы) нарадзіўся ў 1975 годзе, у вёсцы Паперня Лідскага раёна. Працаваў сістэ...

Наталля Сівіцкая

Наталля Сівіцкая – кандыдатка філалагічных навук, аўтарка кнігі «Назвы адзення ў гаворках беларускай мовы» (2011), вы...

Надзея Старавойтава

Надзея Старавойтава – літаратарка, кандыдатка філалагічных навук, дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў Беларускаг...

Дзмітрый Галавач

Аўтар тэкстаў песень, вакаліст, удзельнік рагачоўскага гурта «Tor Band».

Ларыса Шчыракова

Нарадзілася 3 красавіка 1973 года. Журналістка, краязнаўца, рэжысёрка-дакументалістка, папулярызатарка гісторыі і кул...

Ігар Карней

Журналіст, эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.

Яна Цэгла

Літаратарка, аўтарка казак, журналістка газеты «Літаратура і мастацтва», заснавальніца часопіса маладога беларускага ...

Іван (Ян) Марозаў

Аўтар артыкулаў для «Вікіпедыі», адзін з пачынальнікаў беларускамоўнай актыўнасці ў LiveJournal, вядомы пад нікнэймам...

Зміцер Баяровіч

Фатограф, журналіст, літаратар, аўтар вершаў і празаічнага зборніка «Шалі» (2012).