Прэмія за найлепшую кніжную вокладку
Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса. У 2021 годзе пераможцай стала дызайнерка Алена Дашкевіч за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Апошнім разам прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Сачыць за навінамі прэміі можна тут
Пераможцы прэміі Анемпадыстава:
2019 год – Грыгорый Кацнэльсон за дызайн вокладкі кнігі «Віленскі покер»
2020 год – Кацярына Пікірэня за дызайн вокладкі кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі»
2021 год – Алена Дашкевіч за дызайн вокладкі кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»
2022 год – Анатоль Лазар за дызайн вокладкі кнігі «(Не)расстраляныя»