Была затрымана ў Мінску 6 красавіка 2023 года, да суда ўтрымлівалася пад вартай.
Асуджана 30 траўня 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
23 чэрвеня 2023 года МУС дадало Яну Цэглу да «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».