Даследавала беларускую Трышчаніяну – пераклады на беларускую мову сусветна вядомай сярэднявечнай легенды пра каханне Трышчана і Іжоты (Трыстана і Ізольды). Выкладала беларускую мову беларускім і замежным студэнтам.
Аўтарка шматлікіх артыкулаў пра пераклады з беларускай і на беларускую мову, а таксама пра методыку выкладання беларускай мовы як замежнай.
Была затрымана 24 ліпеня 2023 года.
1 верасня 2023 года прызнана палітзняволенай.
31 кастрычніка суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес рашэнне ў крымінальнай справе, заведзенай на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) у дачыненні выкладчыц Наталлі Сівіцкай, Надзеі Старавойтавай і загадчыцы студэнцкага інтэрната Алены Драбудзькі. Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая асуджаны на 3 гады абмежавання волі («хатняй хіміі»), загадчыца інтэрната Алена Драбудзька – на 2,5 года «хатняй хіміі».