Зміцер Баяровіч

Апошняе абнаўленне: 17 красавіка 2023
Зміцер Баяровіч
Фатограф, журналіст, літаратар.
Палітычны пераслед:

14 сакавіка 2023 года Змітра Баяровіча і яго жонку Валерыю Баяровіч затрымалі ў Мінску каля пад’езда іх дома.

Утрымліваўся ў следчай турме № 8 у Жодзіне.

Разгляд крымінальнай справы Змітра Баяровіча пачаўся 19 ліпеня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска, яго судзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) – за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года.

20 ліпеня 2023 года суд Ленінскага раёна Мінска вынес рашэнне па крымінальнай справе Змітра Баяровіча і Валерыі Баяровіч – па 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Творчая дзейнасць:

Аўтар вершаў і празаічнага зборніка «Шалі» (2012).

Зміцер Баяровіч працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.

Публікацыі:

Зміцер Баяровіч. Шалі. Мінск, 2012. ISBN: 978-985-6906-78-0

Месца зняволення: 

«Хатняя хімія».