Алег Кацапаў – літаратар, паэт, грамадскі актывіст.
Нарадзіўся ў Гомелі ў 1969 годзе.
Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, займаўся папулярызацыяй беларускай гісторыі і культуры, у пачатку 1990-х кіраваў гомельскім моладзевым гістарычна-культурным аб’яднаннем «Талака».
Вершы Алега Кацапава друкаваліся ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Крыніца», «Маладосць», у зборніку «Ягамосьць: вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу».
21 сакавіка 2023 года Алега Кацапава затрымалі паводле адміністрацыйнай справы і абвінавацілі ў вырабе, распаўсюдзе ці захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле арт. 19.11 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.
Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці або разладу), ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (знявага прэзідэнта), ч. 1 і ч. 2 арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
24 лістапада 2023 года ў Гомельскім абласным судзе пачалі ў закрытым рэжыме разглядаць яго крымінальную справу.
Адрас для ліставання: Алегу Анатолевічу Кацапаву, СІЗА № 3, вул. Кніжная, 1а, 246003, г. Гомель.