Нарадзіўся 1 чэрвеня 1982 года.
«Tor Band» – беларускі гурт, яго кліпы на песні «Мы – не народец», «Жыве!», «Кто, если не ты?!» маюць больш за мільён праглядаў на YouTube.
Затрыманы 28 кастрычніка 2022 года разам з удзельнікамі гурта «Tor Band» Яўгенам Бурло і Андрэем Ярэмчыкам. Музыкам некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту.
У студзені 2023 года Дзмітрыя Галавача, Яўгена Бурло і Андрэя Ярэмчыка перавялі ў СІЗА ў Гомелі, у дачыненні да іх распачата крымінальная справа.
Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні гурт быў прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Адзін з пратаколаў на Дзмітрыя Галавача паводле арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях быў складзены за тое, што ён напісаў «экстрэмісцкую» песню «Родная зямля» і выклаў яе ў інтэрнэт. Згодна з пратаколам, Дзмітрый Галавач, «выкарыстоўваючы гітару з футаралам і рэменем, вырабіў і з таго ж часу захоўваў з мэтай распаўсюду ў суполцы “Tor band” “УКантакце“, якая належыць яму, аўдыяматэрыял “Родная Зямля” [напісаны ў 2020 годзе] музычнага калектыву “Tor band”, які адносіцца да інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гітара Дзмітрыя Галавача была канфіскавана паводле пастановы суда ад 14 лістапада 2022 года на падставе арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях.
Прызнаны палітзняволеным 27 лютага 2023 года.
Адрас для ліставання: Дзмітрыю Валер’евічу Галавачу, СІЗА № 3, вул. Кніжная, 1а, 246003, г. Гомель.