Аксана Ючкавіч

Апошняе абнаўленне: 26 красавіка 2024
Аксана Ючкавіч

Паэтка, арганізатарка культурніцкіх імпрэз, журналістка, аўтарка зборніка дзіцячых вершаў «Святы Мікалай, да нас завітай!», адна са стваральніц дзіцячай хрысціянскай відэаперадачы «Анёлкі з вясёлкі». 

Займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне беларускай філалогіі, выкладала на курсах польскай мовы. 

У 2020 годзе была сярод затрыманых на Дзяды ў Курапатах і правяла 9 сутак за кратамі.

Затрымана 23 студзеня 2023 года ў Мінску. 3 лютага стала вядома, што яе змясцілі ў следчую турму № 8 у Жодзіне. Аксане Ючкавіч ставяць у віну арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

19 лютага 2024 года прызнаная палітзняволенай

26 красавіка 2024 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд паводле крымінальнай справы Аксаны Ючкавіч: 3 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы пазбаўлення волі («хатняя хімія»).

Адрас для лістоў: Аксане Станіславаўне Ючкавіч, следчая турма № 8, вул. Савецкая, 22а, 222163, г. Жодзіна