Выканаўца ролі рэпрэсаванай і расстралянай беларускай палітычнай дзяячкі Палуты Бадуновай у фільме «Палута Бадунова: успомніць і не забыць», знятага рэжысёрам Валерам Мазынскім.
Нарадзілася 3 красавіка 1973 года.
Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня 2022 года ў Гомелі. 16-гадовага сына Святаслава змясцілі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр у Гомельскім раёне. Былы муж Ларысы Шчыраковай забраў сына Святаслава з прытулку.
16 снежня 2022 года Ларыса Шчыракова прызнана палітзняволенай.
7 чэрвеня 2023 года ў Ларысы Шчыраковай памерла маці, яе не выпусцілі на пахаванне.
27 ліпеня ў Гомелі ў закрытым рэжыме над Ларысай Шчыраковай пачаўся суд паводле арт. 369.1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле версіі следства, Ларыса Шчыракова, «выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, прадставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь», «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу інфармацыі для “Вясны” і “Белсата”».
31 жніўня 2023 года ў Гомельскім абласным судзе Ларысе Шчыраковай быў вынесены прысуд – 3,5 года калоніі і штраф 3500 рублёў (1386 долараў) паводле арт. 369.1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
11 жніўня 2023 года з’явілася інфармацыя, што Ларыса Шчыракова не стала падаваць апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўны суд на рашэнне Гомельскага абласнога суда. Ларысу Шчыракову этапавалі з СІЗА ў жаночую калонію ў Гомелі на вуліцы Антошкіна, 4.
22 верасня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў дадало Ларысу Шчыракову ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Адрас для ліставання: Ларысе Фёдараўне Шчыраковай ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.