Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Пісьменнікі ў зняволенні

Беларускі ПЭН-цэнтр з 1996 года з’яўляецца сябрам камітэта “Пісьменнікі ў зняволенні”, заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба. Неабходнасць такога камітэта тлумачыцца тым, што ў свеце ўлады ўсё часцей спрабуюць прымусіць пісьменнікаў і журналістаў маўчаць, абмежаваўшы іх свабоду.

У апошнія гады ў зняволенні знаходзіліся наступныя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра: Алесь Бяляцкі, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута.

Больш падрабязную інфармацыю пра палітзняволеных можна знайсці на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”: spring96.org.