Іван (Ян) Марозаў

Апошняе абнаўленне: 2 мая 2023
Іван (Ян) Марозаў
Аўтар артыкулаў для «Вікіпедыі», адзін з пачынальнікаў беларускамоўнай актыўнасці ў LiveJournal, вядомы пад нікнэймам hondurazian.

Пра тое, што Іван (Ян) Марозаў затрыманы, стала вядома 9 студзеня 2023 года. Паведамлялася, што яму ставяць у віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама жарт пра тое, што ён атакаваў бы спецназ сістэмамі HIMARS, якія, «на жаль, не стаяць у яго гаражы».

Прызнаны палітвязнем 6 лютага 2023 года.

28 красавіка 2023 года суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэнне ў яго крымінальнай справе. Прысуд 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Івана (Яна) Марозава асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у 2020 годзе.

Адрас для ліставання: Івану Уладзіміравічу Марозаву, СІЗА № 1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск.