Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Ігар Карней


Журналіст, эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.

Ігар Карней – журналіст, эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.

Нарадзіўся 1 студзеня 1968 года.

17 ліпеня 2023 года Ігара Карнея затрымалі ў Мінску, у доме правялі ператрус. Паводле першапачатковай інфармацыі, ён быў арыштаваны на 10 сутак.

28 ліпеня 2023 года Ігара Карнея перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа.

15 лістапада 2020 года Ігара Карнея затрымлівалі падчас Маршу смелых – адной з мірных акцый пратэсту ў Мінску. Паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) ён быў асуджаны на 10 сутак арышту, які адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне. Пасля вызвалення зрабіў рэпартаж «”Следующая остановка – ад”. Як я правёў 10 содняў у жодзінскім ізалятары», у якім распавёў пра бесчалавечныя ўмовы ўтрымання за кратамі.

Адрас для ліставання: Ігару Пятровічу Карнею, СІЗА № 1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск