Вечарам 13 лютага 2021 году на базе адпачынку «Агеньчык» у Смалявіцкім раёне былі затрыманы каля 70 чалавек — фактычна ўсе удзельнікі і гледачы канцэрта беларускіх гуртоў РСП («Разбітае сэрца пацана»), Panska Moc і Ok-Band.
Сярод затрыманых была і Валерыя Суравіцкая (LEAR), спявачка, яна атрымала шырокую вядомасць пасля таго, як першай заспявала беларускі пераклад сусветнага хіту з серыялу «Вядзьмар». Валерыя атрымала вырак у 15 дзён адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Валеры Маракоў (1909-1937), паэт і перакладчык. Надзея маладой паэзіі 1920-х: пачаў пісаць у 14, у 17 гадоў ужо аўтар першага зборніка вершаў, на якую абрынуўся вал рэцэнзій. Пралетарская крытыка патрабавала большай пралетарскасці, эстэтычная — ухваляла свежыя вобразы і мастацкасць. З 18 год да канца 1930-га Маракоў загадчык літаддзела газеты «Савецкая Беларусь» — пляцоўкі, на якой ішлі пастаянныя творчыя баталіі. Магчыма, праз сваю зусім яўную маладосць пазбягае арышту ў 1930-м, але становіцца зусім іншым, значна больш ідэалагізаваным паэтам і ў той жа час піша пра стан сваёй дэпрэсіі. У 1930-я — ўдзельнік напаўлегендарнага ТАВІЗа (Таварыства аматараў выпіць і закусіць), дзе ў алкагольным брацтве збіраюцца астаткі літаратурнай моладзі 1920-х. Расстраляны ў «Ноч паэтаў» 29 кастрычніка 1937 года.
Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых выбараў у розных людных мясцінах Мінска сталі збірацца, каб разам спяваць беларускія песні. Найбольш актыўных з іх, і найперш, культурніцкіх дзеячаў, сталі цікаваць. У кожным роліку праекта сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску пасля 9 жніўня 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы. Як гэта ні жахліва, але паміж лёсамі творцаў у 1930-я гады і ў 2020-м ёсць пэўная аналогія.
«Словы мацней»: Кецеван Асраташвілі чытае верш Ігната Дварчаніна
«Словы мацней»: Лэслі Найф чытае верш Вацлава Ластоўскага
«Словы мацней»: Раман Абрамчук чытае Максіма Гарэцкага
«Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака
«Словы мацней»: Леанід Паўлёнак чытае Уладзіміра Жылку
«Словы мацней»: Андрусь Такінданг чытае верш Паўлюка Шукайлы
«Словы мацней»: Тарас Тарналіцкі чытае Станіслава Грынкевіча
«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
«Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
«Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава