15 лістапада ў Беларусі адбыўся марш памяці забітага да смерці Рамана Бандарэнкі, жорстка разагнаны супрацоўнікамі сілавых ведамстваў. Больш за тысячу чалавек было кінута ў аўтазакі і асуджана да розных відаў пакаранняў. Скончыўся марш на вядомай «Плошчы Перамен», дзе людзі акружылі народны мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі з сотнямі кветак і знічоў, а неўзабаве сілавікі ўзялі мемарыял у аблогу, разарвалі счэпку, знішчылі мемарыял і паставілі ў двары кругласуткавую ахову. У гэты ж час, у Масюкоўшчыне быў затрыманы вядомы кінакрытык Тарас Тарналіцкі. Як і шмат хто ў гэты сімвалічны дзень, ён атрымаў непрапарцыйна жорсткае пакаранне — 25 сутак адміністратыўнага арышту, якія адбываў на Акрэсціна і ў Баранавічах.
Тарас чытае ўрывак з «Зацемак аб характары беларусаў» Станіслава Грынкевіча.
Доктар Станіслаў Грынкевіч — асоба, якую не часта згадваюць цяпер. Па сутнасці, гэта прыклад знакамітай разнабаковай адоранасці інтэлектуалаў Заходняй Беларусі, калі кожнаму свядомаму беларусу, акрамя пастаяннай працы, даводзіла быць і асветнікам, выкладчыкам, тэатразнаўцам, празаікам, драматургам, арганізатарам і кіраўніком розных культурніцкіх праектаў. Вельмі вядомы як псіхіятр, паспяховы ў Рэчы Паспалітай навукоўца-медык, Станіслаў Грынкевіч быў яшчэ і выдатным дзеячам нашай культуры, цікавым публіцыстам і мысляром. Выдаў па-беларуску 13 кніжак — такіх людзей тады былі адзінкі. Палову жыцця працуючы ў няпростых, але досыць «вегетарыянскіх» умовах пры панскай Польшчы, доктар Грынкевіч не змог прадугледзець, як паставяцца да яго новыя савецкія ўлады. У 1945-м ён быў арыштаваны і неўзабаве загінуў — цяжка сказаць з поўнай дакладнасцю, дзе і як. Зразумела толькі адно: закатавалі доктара Грынкевіча бальшавікі выключна за адно злачынства: меў нахабства дзясяткі гадоў працаваць на беларускую справу.
«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
«Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
«Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава