Палітычны пераслед:
25 чэрвеня затрыманы ў Мінску, заведзена крымінальная справа за супрацу з незалежным беларускім медыя, унесеным у спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў».
Утрымліваецца ў СІЗА № 1.
9 ліпеня 2025 года прызнаны палітзняволеным.
19 лютага 2026 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай за супрацу з «Беларускім Радыё Рацыя», абвешчаным «экстрэмісцкім фарміраваннем». На экспертызу былі накіраваны выпускі музычных праграм Алега Хаменкі на «Беларускім Радыё Рацыя».
4 сакавіка 2026 года Мінскі гарадскі суд на падставе паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) прысудзіў Алегу Хаменку 3 гады пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф больш чым на 20 000 рублёў (6870 долараў).
Творчая дзейнасць:
Публікацыі:
А. Хаменка. Інтэграваная сфера каштоўнасцей і сімвалаў беларускіх каляндарных свят // Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання / Мінск, 2008. Вып. 3. С. 34–37
А. Хаменка. Да пытання перыядызацыі беларускіх сацыякультурных працэсаў // Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці: трансфармацыя традыцыйных каштоўнасцей у інфармацыйным грамадстве. Мінск, 2016. С. 224–227
А. Хаменка. Этнагістарычны кантэкст выкарыстання словаў «белы», «бела», «alba» у фальклоры, этнонімах і тапонімах славян / Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі). Мінск, 2016. С. 95–97
А. Хаменка. Радаўніца – веер характарыстык: ад фолк-брамы да этна-лабірынта / Алег Хаменка // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі). Мінск, 2018. С. 60–61
А. Хаменка. Архаічная святочна-абрадавая атрыбутыка беларускіх Каляд (традыцыя і сучасны стан) // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі). Мінск, 2019. С. 83
А. Хаменка. Патрыятызм і нацыяналізм: асэнсаванне тэрміналогіі // Проблемы и перспективы развития высшего образования в сфере культуры. Минск, 2021. С. 488–491
Месца зняволення:
СІЗА № 1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.