Палітычны пераслед:
Затрыманы ў Мінску 29 ліпеня 2021 года. Пры затрыманні яго збівалі, на галаву нацягвалі пакет.
Выстаўленыя абвінавачанні: арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
10 жніўня 2021 года прызнаны палітвязнем.
22 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе вынесены прысуд – 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У жніўні 2022 года МУС унёс Яўгена Рубашку ў «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
9 кастрычніка 2025 года стала вядома, што яму дадалі 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі). Агульны тэрмін зняволення – 6 гадоў.
Творчая дзейнасць:
У 2025 годзе выдадзена напісаная ў зняволенні кніга Яўгена Рубашкі «Хлебные крошки. Сборник тюремных стихов и текстов». 13 лістапада Міністэрства інфармацыі ўнесла кнігу ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Месца зняволення:
ПК № 14, Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Лошніцкі сельсавет, в. Навасады, вул. Міра, 1А.