Алена Панкратава

Апошняе абнаўленне: 20 мая 2025
Алена Панкратава
Фота: Радыё Свабода

Алена Панкратава – журналістка, аўтарка нон-фікшн літаратуры, лаўрэатка Праваабарончай прэміі за 2014 год.

22 красавіка 2025 года ў Мінску асуджана за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 2020 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).