Палітычны пераслед:
5 снежня 2024 года затрыманы ў Баранавічах. Адначасова затрымалі 7 супрацоўнікаў ліквідаванай незалежнай баранавіцкай газеты «Intex-press», якая выходзіла з 1994 па 2022 год. У 2022 годзе «Intex-press» пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі, а ў красавіку 2023 года сайт выдання і сацыяльныя сеткі былі абвешчаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
У 2022 годзе трапляў пад адміністрацыйны пераслед: 4 студзеня 2022 года ў Баранавічах у дачыненні да Руслана Равякі склалі пратакол паводле арт. 19.11 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У камп’ютары, забраным у яго ў ліпені 2021 года падчас ператрусу ў рэдакцыі «Intex-press», знайшлі кнігу Адольфа Гітлера «Мая барацьба». Руслан Равяка паведаміў: «Напісаў нязгоду з пратаколам, бо не ведаю, адкуль у мяне такі файл з’явіўся». Камп’ютарам ён карыстаўся з 2013 або 2015 года, а файл пазначаны 2007 годам. На 12 студзеня 2022 года быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе, але суд не адбыўся, бо матэрыялы справы не перадалі з міліцыі.
19 жніўня 2025 года ў Баранавіцкім абласным судзе вынесены прысуд на падставе ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Прысуд – абмежаванне волі без накіравання ў месцы пазбаўлення волі («хатняя хімія»), уключэнне ў «спіс экстрэмістаў».
Публікацыі:
Купальская кветка (апавяданне) // Першацвет. 1994, № 7.
Вартавы (апавяданне) // Першацвет. 1995, № 8.
Ён заблудзіўся (апавяданне) // Маладосць. 1995, № 12.
Не трэба надакучаць (замалёўкі) // Першацвет 1996, № 8.
Спакуса (містычнае апавяданне) // Маладосць. 1998, № 4.
Пераклаў з польскай мовы на беларускую апавяданні Станіслава Лема і раман Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека» (ARCHE № 5, 2014).
Месца зняволення:
«Хатняя хімія».