
Палітычны пераслед:
24 лютага 2025 года стала вядома пра яе арышт. 7 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы, у якой Паліну Піткевіч абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). КДБ лічыць Паліну Піткевіч датычнай да «экстрэмісцкага фарміравання» «MediaIQ» – праекта Прэс-клуба для павышэння медыяпісьменнасці.
7 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд у справе Паліны Піткевіч: 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
27 лютага 2025 года прызнана палітзняволенай.
30 траўня 2025 года была ўнесена ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Творчая дзейнасць:
Нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла журфак, спецыяльнасць «Літаратурная работа».
Паліна Піткевіч пісала журналісцкія матэрыялы на культурніцкія тэмы, грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску.
Заняла трэцяе месца ў літаратурным конкурсе «Неба з сабою», які ладзіўся Беларускім ПЭНам у межах Вандроўнага фэсту Уладзіміра Караткевіча ў 2020 годзе.
Лаўрэатка літаратурнай прэміі «Эксілібрыс» у 2016 годзе.
Друкавалася ў часопісе «Дзеяслоў».
Месца зняволення:
ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.