Ціна Палынская

Апошняе абнаўленне: 6 студзеня 2026
Ціна Палынская
Фота з сацсетак Ціны Палынскай
Ціна Палынская – нон-фікшн аўтарка. 
Палітычны пераслед:

19 траўня 2025 года перастала выходзіць на сувязь.

8 чэрвеня 2025 года стала вядома, што Ціна Палынская і яе старэйшая дачка, студэнтка БДУ Марго Рабіновіч абвінавачваюцца паводле крымінальнай справы і знаходзяцца ў СІЗА № 2 у Віцебску

Праваабаронцы мяркуюць, што Ціне Палынскай і Марго Рабіновіч ставяць у віну ўдзел у сацыялагічных апытаннях Беларускай аналітычнай майстэрні, якую КДБ 16 траўня 2025 года прызнаў «экстрэмісцкай арганізацыяй», рашэнне было апублікавана 21 траўня. 

6 чэрвеня 2025 года Ціна Палынская і Марго Рабіновіч прызнаны палітзняволенымі.

6 студзеня 2026 года распачаўся суд паводле справы Ціны Палынскай і Маргарыты Рабіновіч. Прысуд: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 3 арт. 361-1 (уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці).

Творчая дзейнасць:

Ціна Палынская займаецца напісаннем сямейных кніг, вывучае дакументы ў архівах Беларусі і постсавецкіх краін. Займае паслядоўную антываенную гуманістычную пазіцыю, што вынікае з яе тэкстаў у сацыяльных сетках. У чэрвені 2022 года яе штрафавалі на 3200 рублёў (1230 долараў) за стужкі колераў украінскага сцяга, а Следчы камітэт пачаў разбор за антываенныя допісы ў Facebook. 5 чэрвеня 2022 года ў яе кватэры быў ператрус, у 2023 годзе яе малодшую дачку змяшчалі ў сацыяльны прытулак на непрацяглы час.

Месца зняволення: 

СІЗА № 2, 210026, вул. Гагарына, 2, г. Віцебск, Беларусь.