Палітычны пераслед:
17 красавіка 2025 года Вольгу Сітнік першы раз затрымалі паводле палітычна матываванай справы, але адпусцілі.
7 траўня затрымалі паўторна, яна правяла 10 сутак у ізалятары на Акрэсціна.
На волю не выйшла, была пераведзена ў следчы ізалятар на падставе крымінальнай палітычна матываванай справы.
Утрымлівалася ў СІЗА № 1.
У чэрвені 2025 года спецслужбы выкарыстоўвалі адзін з Telegram-акаўнтаў Вольгі Сітнік для распаўсюджвання патрэбнай ім інфармацыі ў чатах беларускай дыяспар.
23 ліпеня 2025 года прызнана палітычнай зняволенай.
23 снежня 2025 года стала вядома, што Вольга Сітнік асуджана на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»)
Творчая дзейнасць:
Нарадзілася 24 студзеня 1983 года.
З 2009 года піша ў Вікіпедыі артыкулы пра гісторыю і культуру Беларусі, гістарычныя постаці, архітэктурныя помнікі, фаўну і флору. Аўтарка некалькіх тысяч артыкулаў і 200 тысяч правак.
Жыве ў Мінску, мае траіх непаўналетніх дзяцей.
Месца зняволення:
«Хатняя хімія».