Палітычны пераслед:
20 лістапада 2024 года Валерыя Пазнякевіча затрымалі і асудзілі пасля даносу прарасійскай актывісткі і адміністрацыйнага арышту на 15 сутак за грамадска-палітычны вершы, якія ён размяшчаў у сацыяльных сетках.
Паэт кажа, што ад супрацоўнікаў міліцыі былі прэтэнзіі да мовы ягоных твораў: «Падчас ператрусу, што адбываўся ў маёй кватэры 20 лістапада 2024 года, маёр міліцыі Станкевіч Кацярына пацікавілася, чаму я пішу па-беларуску, а не па-руску».
У 2025 годзе Валеры Пазнякевіч пяць разоў трапляў пад адміністрацыйны арышт за вершы і выказванні ў сацыяльных сетках.
З лістапада 2024 года тэксты Валерыя Пазнякевіча праходзілі экспертызу, следчыя шукалі ў іх «экстрэмізм», асабліва пільную ўвагу выклікалі вершы «Мая Галгофа» і «Палёт Шагала».
За 2024–2025 год Валеры Пазнякевіч заплаціў дзяржаве за выказванні ў інтэрнэце 115 базавых велічынь штрафу (4830 рублёў = 1660 долараў).
14 жніўня 2025 года быў асуджаны судом Мінскага раёна паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) на 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хімія»).
Зварот Надзеі Пазнякевіч у Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай змякчыць пакаранне сыну не даў станоўчых вынікаў.
Творчая дзейнасць:
Нарадзіўся 10 красавіка 1968 года ў вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў журналістам. Непасрэдна перад арыштам даглядаў хворую маці – інваліда першай групы з парушэннем апорна-рухальнага апарата.
Выдаў зборнік «Кругі жыцця: вершы» (Мінск: Смэлтак, 2017).
Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Бярозка», «Першацвет», «Зрок», у альманаху «Дзень паэзіі», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная Змена», «Наша Слова», «Мінская праўда», «Беларуская ніва», «Народная Воля», «Лунінецкія навіны».
Творы ўвайшлі ў хрэстаматыю для сярэдніх школ «Сэрцам роднага слова краніся», анталогію аднаго верша «Агледзіны», анталогію беларускай хрысціянскай паэзіі «Насустрач духу», анталогію «Верш на Свабоду».
Публікацыі:
Вершы і песні ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/profile.php?id=61578334476917
https://www.facebook.com/profile.php?id=100011745460176
https://www.instagram.com/reel/CPI2niQHfXu/
Месца зняволення:
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу, 220012, вул. Чалюскінцаў, 76А, Магілёў.