
На краўдфандынгавай пляцоўцы “Улей” выдавецтва “Логвінаў” пачынае збор сродкаў на выданне беларускага перакладу аднаго з самых вядомых гумарыстычных раманаў ангельскай літаратуры “Трое ў чоўне, і пёс з імі” аўтарства Джэрома К. Джэрома. Кніга аздобленая ілюстрацыямі і эксклюзіўнымі зацемкамі – недыдактычнымі апісаннямі рачных маршрутаў па беларускіх рэчках. Пераклад з ангельскае і зацемкі – Паўла Касцюкевіча. Ілюстрацыі і афармленне – Кацярыны Пікірэні. Рэдактар – Андрэй Хадановіч.
“Трое ў чоўне, і пёс з імі” (анг. Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog, рас. “Трое в лодке, не считая собаки”) – гэта суцэльны гімн ляноце, закону бутэрброда і чорным сілам дамасядства. Джэром Клапка Джэром атрымаў заказ: напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак.
Папярэдне заказаць кнігу можна тут.