На ulej.by адбываецца сбор сродкаў на першае беларускае выданне казкі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса“.
Мастачка кнігі, Кацярына Дубовік, ужо запомнілася беларускім чытачам выразнымі і стылёвымі ілюстрацыямі да цэлага шарагу выданняў, у тым ліку дзіцячых: “Як Васіль змея адалеў” (2011), Н. Ясмінска “Сем ружаў” (2015), В. Гаўф “Казкі” (2015). Кніга Н. Ясмінскай “Сем ружаў”, праілюстраваная Кацярынай Дубовік, атрымала прэмію імя Цёткі за найлепшае мастацкае аздабленне (2015).
Перакладчыца, Вера Бурлак, – аўтарка некалькіх уласных кніг паэзіі і прозы. Перакладае з ангельскай, украінскай, рускай моў. Пераклад казкі Л. Кэрала “Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса” атрымаў прэмію часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” як найлепшы празаічны пераклад 2009 года.
Выдавецтва “Галіяфы” ўжо мае некалькі паспяховых выданняў для дзяцей. Кніга Н. Ясмінскай “Сем ружаў”, выдадзеная ў “Галіяфах”, атрымала прэмію імя Цёткі (2015) у дзвюх намінацыях.
Кнігу плануецца выдаць казку да Калядаў.
Даведацца больш пра праект і падтрымаць выданне можна па спасылцы на старонку праекта на ulej.by.