У пачатку чэрвеня Гданьск стане пляцоўкай для важных дыскусій пра правы чалавека і дэмакратыю з удзелам выбітнага беларускага праваабаронцы. Візіт Алеся Бяляцкага запланаваны ў межах Касцюшкаўскага форуму, ягоны ўдзел стане важным унёскам у дыскусіі, прысвечаныя ролі культуры і грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычных пераўтварэннях.
Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца і былы палітвязень, заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
/ 3 чэрвеня, серада, 18.00
/ Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Plac Solidarności 1, Гданьск
/ шматфункцыйная зала (першы паверх)
/ сустрэча на беларускай мове з перакладам на польскую
/ уваход вольны
/ мерапрыемства ў Фэйсбуку
Таксама нагадваем пра спатканне з Алесем Бяляцкім у Варшаве ўжо ў гэтую пятніцу!