Літаратурны музей Петруся Броўкі і “Будзьма беларусамі” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Вечер трэці адбудзецца 17 сакавіка а 19.00.
Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.
У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Вечар трэці
17 сакавіка 19.00
“Рэканструкцыя паэта”: Мілаш, Шымборска, Герберт
– “Бедны хрысціянін глядзіць на гета”. Паэзія пасля халакосту
– “Ворша – страшная станцыя…”. Уцекачы з утопіі
– “Мая родная мова”: апошняя тэрыторыя эмігранта
– “…пад нізкім небам чэрапа”: Пан Когіта, абсурд і спробы супраціву
– “Залёгка мы паверылі, што прыгажосць не ратуе”. Этычны й эстэтычны (нон)канфармізм
– “Кот у пустой кватэры”: “перамовы з мёртвымі”
– “Ідыятызм ідэальнасці”: (сама)іронія як стратэгія
– “Маленькая дзяўчынка сцягвае абрус”. Метафізіка простых рэчаў
Спецыяльная госця: Марына Казлоўская.
Наступныя лекцыі пройдуць 24 і 31 сакавіка ў 19.00.
Уваход у музей 15 000 руб.
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4).
Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.