21 траўня – Дзень палітвязняў у Беларусі
У гэты дзень тры гады таму ў калоніі быў закатаваны палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Беларускі ПЭН далучаецца да ўшанавання гэтай даты і заклікае падтрымліваць беларускіх палітвязняў, выказваць салідарнасць з імі і патрабаваць ад уладаў іх вызвалення.
Паводле нашай хронікі, на 15 траўня ў зняволенні трымаюць не менш як 37 Людзей Слова і не менш як 156 дзеячаў культуры. Падрабязную аналітыку пра стан культурных правоў у Беларусі чытайце ў нашым маніторынгу за першы квартал 2024 года.
Да Дня палітвязняў у Беларусі мы падрыхтавалі прынты
з выявамі Алеся Бяляцкага і Максіма Знака
Вы можаце бясплатна спампаваць макеты прынтоў і раздрукаваць іх сабе. Насіце беларускіх палітвязняў з сабой і нагадвайце свету пра тое, што Беларусі патрэбная дапамога ў ратаванні людзей з-за кратаў.
Спампаваць макеты для прынтоў з Алесем Бяляцкім можна тут.
Спампаваць макеты для прынтоў з Максімам Знакам можна тут.
Прачытаць пра Алеся Бяляцкага і Максіма Знака і знайсці спасылкі на іх творы вы можаце ў нас на сайце.