Буктрэйлеры да кніг з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройця 2026

Апошняе абнаўленне: 13 лістапада 2026
Буктрэйлеры да кніг з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройця 2026

7 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі абвешчаныя пераможцы 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Свята беларускай літаратуры аб’яднала пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, крытыкаў і чытачоў з беларускай і польскай літаратурных супольнасцяў.

Спецыяльна да цырымоніі былі падрыхтаваныя буктрэйлеры, створаныя творчай камандай CULT Production Gdańsk і агучаныя прафесійнай камандай выдавецтва Audiobooks.by. Так кожная кніга атрымала свой візуальны і гукавы вобраз. Усе буктрэйлеры даступныя на нашым ютуб-канале.

  1. «Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
    БУКТРЭЙЛЕР НЕ ПЕРАДАЕ СЭНС КНІГІ. Зашыфараваныя фіналісты прэміі Гедройця засталіся інкогніта і ў відэа. Псеўданім аўтара і назва прыдуманая самім аўтарам з метаў уласнай бяспекі. Творчая група не ведала сапраўдныя імя аўтара і назву кнігі, таму зрабіла відэа, якое хутчэй перадае іх адчуванні і рэфлексіі на тэму страху, перасцярогі і вымушанай схаванасці. Калі вы раптам сустрэнеце кнігу з такой жа назвай і імем, то гэта дакладна іншае выданне, якое не мае дачынення да таго тэксту, якое прачытала журы Прэміі Гедройця і вынесла ў шортліст.
  2. «Халодныя землі» – Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)
    Беларускія балоты, фальклор, забытыя мовы, шыфры, каханне і таямніца таго, што хаваецца за бачнай рэальнасцю. Холад тут — не толькі тэмпература. Ён становіцца станам чалавека і метафарай сённяшняй Беларусі.
  3. «Лірнік» – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
    БУКТРЭЙЛЕР НЕ ПЕРАДАЕ СЭНС КНІГІ. Зашыфараваныя фіналісты прэміі Гедройця засталіся інкогніта і ў відэа. Псеўданім аўтара і назва прыдуманая самім аўтарам з метаў уласнай бяспекі. Творчая група не ведала сапраўдныя імя аўтара і назву кнігі, таму зрабіла відэа, якое хутчэй перадае іх адчуванні і рэфлексіі на тэму страху, перасцярогі і вымушанай схаванасці. Калі вы раптам сустрэнеце кнігу з такой жа назвай і імем, то гэта дакладна іншае выданне, якое не мае дачынення да таго тэксту, якое прачытала журы Прэміі Гедройця і вынесла ў шортліст.
  4. «Радзіна» – Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)
    Сямейная сага, што становіцца гісторыяй краіны. Пакаленні, перамены, навалы: рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна, Галакост, пярэбары з вёсак у гарады, перабудова. Твой выбар сёння становіцца пераломным для будучых пакаленняў. І ўсё гэта з гумарам.
  5. «Боў і мерць у Хротне» – Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025)
    Беларускі Twin Peaks і Silent Hill, пастмадэрнісцкі раман-пазл аб самасвядомасці і раскаянні. Нечаканая навуковая фантастыка, у якой галоўнаму герою трэба пазбавіцца ад уласнага трупа і ўспомніць назву краіны, з якой ён родам.
  6. «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)
    Жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей. Як напісаў адзін з чытачоў, «тут няма смутку і безнадзейнасці кіберпанку, а ёсць надзея і кібер-ВКЛ ад мора да мора».

Арганізатары прэміі Гедройця 2026: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Партнёры прэміі: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», «Будзьма беларусамі!», Audiobooks.by, Belsat.TV, Reform.news, Еўрарадыё, Польскі ПЭН-клуб, Асацыяцыя выдаўцоў.

Праект суфінансуецца ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Арганізатары выказваюць падзяку Фонду міжнароднай салідарнасці (Fundacja Solidarności Międzynarodowej).