Сёлета пераможцамі былі абраны:
– Кніга “І немагчымае зрабі! Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава” (выд-ва “Тэхналогія”; укладальнікі: Зміцер Санько, Алена Чарнавокая) – за магчымасць дакрануцца да таямніцы падпісання ліста ў абарону беларускай мовы студэнтамі філфаку ў 1968 года і ўспаміны людзей, галасы якіх не былі чутныя шмат гадоў;
– Кніга Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж” (выд-ва “Раман Цымбераў”) – за ўзнаўленне панарамы жыцця і дзейнасці выдатнай асветніцы і гісторыю яе знакамітага Крыжа – нацыянальнай рэліквіі беларусаў.
Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.