Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары, што ў гміне Міхалова.
Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт у 1955 годзе. 3 1956 года – выкладчык Варшаўскага ўніверсітэту. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Якуба Коласа 1906—1930 гадоў»; загадчык кафедрай беларускай філалогіі гэтага ўніверсітэта з 1975 года. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднанне „Белавежа” пры Галоўным праўленні Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
У 1975—2004 гадах Баршчэўскі узначальваў аддзяленне Беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Супрацаваў з Люблінскім каталіцкім універсітэтам і Універсітэтам Марыі Складоўскай-Кюры. У 1993 годзе атрымаў званне ганаровага докатара БДУ ў Менску. З 1993 года быў старшынём Цэнтральнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы.
Друкаваўся з 1956 года. Як паэт дэбютаваў у зборніку «Рунь», Беласток 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Мінск, 1975), «Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Мінск, 1987). У паэзіі А. Баршчэўскага матывы вернасці роднай зямлі, мове, складаны і супярэчлівы духоўны свет сучасніка.
Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры (у штотыднёвіку „Ніва” і «Беларускім каляндары»), цыклу артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (1965—88), універсітэцкіх падручнікаў, шматлікіх іншых артыкулаў і працаў.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя
Беларускі ПЭН выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім спачулага.