• Навiны
  • Міжнародная федэрацыя перакладчыкаў (FIT) патрабуе вызвалення беларускай перакладчыцы Вольгі Калацкай

Міжнародная федэрацыя перакладчыкаў (FIT) патрабуе вызвалення беларускай перакладчыцы Вольгі Калацкай

Апошняе абнаўленне: 24 лютага 2021
Міжнародная федэрацыя перакладчыкаў (FIT) патрабуе вызвалення беларускай перакладчыцы Вольгі Калацкай
Міжнародная федэрацыя перакладчыкаў (FIT) патрабуе вызваліць Вольгу Калацкую, а таксама пакласці канец гвалту і рэпрэсіям у дачыненні да пісьменнікаў, перакладчыкаў і незалежных культурных дзеячаў у Беларусі

У сваёй заяве Міжнародная федэрацыя перакладчыкаў:

  1. Пацвярджае і рашуча падтрымлівае надзвычай важную ролю, якую перакладчыкі адыгрываюць у міжнародным абмене ў галіне культуры, мастацтва і навукі, асабліва ў выпадку твораў, напісаных або перакладзеных на менш распаўсюджаныя мовы;
  2. Падкрэслівае важнасць калектыўных дзеянняў (у прыватнасці з нашымі партнёрамі PEN International, CEATL, Сусветнай асацыяцыяй перакладчыкаў мовы жэстаў (WASLI) і Еўрапейскім таварыствам перакладазнаўства (EST)) у дачыненні да правоў перакладчыкаў, тэрмінолагаў і вусных перакладчыкаў, і пацвярджае наша даўняе жаданне працаваць з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў (IFJ), падтрымліваючы іх кампанію ў дачыненні да Беларусі
    https://www.ifj.org/media-centre/news/detail/category/health-and-safety/article/journalists-in-prison-in-belarus-call-for-journalists-organisations-to-take-action.html
  3. Настойліва заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь паскорыць расследаванне абвінавачванняў супраць сп-ні Калацкай і забяспечыць выкананне ўсіх нацыянальных і міжнародных дамоўных абавязацельстваў у дачыненні да правоў падазраваных;
  4. Заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь гарантаваць справядлівыя і празрыстыя судовыя працэсы, асабліва ў дачыненні да сп-ні Калацкай;
  5. Заклікае таксама ўрад Рэспублікі Беларусь вызваліць сп-ню Калацкую пасля завяршэння справядлівага і празрыстага судовага працэсу;
  6. Заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь надалей гарантаваць правы чалавека і культурныя правы перакладчыкаў, пісьменнікаў і выдаўцоў; 
  7. Заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь пакласці канец гвалту і рэпрэсіям у дачыненні да пісьменнікаў, перакладчыкаў і незалежных культурных дзеячаў у Беларусі.

Парыж, 21 лютага 2021 г.

Арыгінал заявы