• Навiны
  • Вера Бурлак стала лаўрэаткай прэміі Шэрмана 2018

Вера Бурлак стала лаўрэаткай прэміі Шэрмана 2018

Апошняе абнаўленне: 25 кастрычніка 2018
Вера Бурлак стала лаўрэаткай прэміі Шэрмана 2018
Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса».

Уручэнне прэміі адбылося 25 кастрычніка, у дзень народзінаў патрона ўзнагароды – перакладчыка, праваабаронцы і літаратуразнаўцы Карласа Шэрмана.

Сёлета ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі:

Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса», Галіяфы, Мінск.

Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы кнігі Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», Янушкевіч, Мінск.

Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы кнігі Свэна Нурдквіста «Калядная каша», «Паляванне на ліса», «Пэтсан сумуе», «Фіндус з’язджае», Кнігазбор, Мінск.

Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы кнігі Г. А. Бюргера, Р. Э. Распэ «Прыгоды барона Мюнхгаўзэна», Кнігазбор, Мінск.

Максім Мудроў з перакладам з албанскай мовы кнігі Ісмаіля Кадарэ «Хроніка ў камені», Янушкевіч, Мінск.

Васіль Сёмуха з перакладам з латышскай мовы кнігі Аляксандра Чакса «Выбраныя вершы», Зміцер Колас, Мінск.

На прэмію сёлета было намінавана 35 кніг, перакладзеных з 15 моваў.

Сябрамі журы прэміі Шэрмана ў 2018 годзе былі:

Лявон Баршчэўскі, перакладчык, літаратуразнаўца;
Ганна Бутырчык, літаратуразнаўца, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ;
Аксана Данільчык, паэтка, перакладчыца;
Дзмітрый Плакс, перакладчык, паэт, празаік;
Марына Шода, літаратуразнаўца, перакладчыца.

Сябры журы не мелі права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі.

Прэмія за найлепшую мастацкую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны Фонд «Вяртанне». Пераможца прэміі атрымлівае ад Дабрачыннага фонда «Вяртанне» чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.

У 2016 г. лаўрэатам прэміі стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы эпасу «Калевала»; у 2017 – Андрэй Хадановіч за пераклады з французскай мовы вершаў Шарля Бадлера. Сёлета прэмія ўручалася ў трэці раз.

Улічваючы высокі ўзровень якасці і колькасці перакладаў мастацкай літаратуры на беларускую мову і складанасць выбару паміж рознымі, сябры журы выступілі з ініцыятывай вылучэння ў прэміі Шэрмана дзвюх асобных намінацый – за пераклады паэзіі і прозы, а таксама з прапановай асобнай узнагароды за пераклады дзіцячай літаратуры ў межах прэміі Цёткі.