22 студзеня 2020
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.
8 студзеня 2020
Стартуе пяты сезон Прэміі Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў
Пачаўся прыём заявак на Прэмію Цёткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
4 снежня 2019
Стартуе дзясяты сезон прэміі “Дэбют”
Распачаўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча.
3 снежня 2019
Новыя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра
За апошні час да Беларускага ПЭН-цэнтра далучылася некалькі выбітных і талентавітых творцаў. Прадстаўляем вам новых сябраў ПЭНа!
26 кастрычніка 2019
Сталі вядомыя пераможцы прэміі Шэрмана
26 кастрычніка ў Палацы мастацтва прайшла цырымонія ўручэння прэміі Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. Сёлета прэмію ўручылі ў трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.
14 кастрычніка 2019
Стаў вядомы кароткі спіс прэміі Шэрмана
Сябры журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі 9 кніг, якія ўвайшлі ў кароткіі спіс прэміі 2019 года.
27 верасня 2019
Выходзіць перавыданне «Бойні №5» Курта Вонегута
Кніжная серыя «Амерыканка», якая запомнілася чытачу не толькі яскравымі выданнямі амерыканскіх кніг па-беларуску, але і пазітыўнымі краўдфандыг-кампаніямі, распачала чарговы збор сродкаў.
25 верасня 2019
Абвешчаныя лаўрэаты Прэміі Гедройца
Сёння ў прасторы ZAL#2 менскага Палаца мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Прэміі Гедройца.
24 верасня 2019
Кнігі шорт-ліста прэміі Гедройца 2018 даступны ў аўдыёфармаце!
Шэсць кніг з кароткага спісу мінулагодняй прэміі Гедройца можна паслухаць анлайн.
23 верасня 2019
Дзень Гедройца – 25 верасня: праграма мерапрыемстваў
25 верасня ў прасторы ZAL#2 менскага Палаца мастацтваў адбудзецца шэраг мерапрыемстваў Прэміі імя Ежы Гедройца, фіналам якіх стане ганараванне сёлетніх лаўрэатаў.