Абвешчаны кароткі спіс Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў.
1. Надзея Кім (Nadzeya Kim). Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. З ангельскай пераклала Надзея Кім.
2. Ігар Кулікоў (Ihar Kulikou). Рыґведа: кола першае. Медысонт, 2016, Мінск. З санскрыту пераклаў Ігар Кулікоў.
3. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Выбраныя вершы”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З нямецкай пераклаў Ігар Крэбс.
4. Віталь Латыш (Віт Латыш). Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. З украінскай пераклаў Віталь Латыш.
5. Марыя Пушкіна (Maria Pushkina) i Алена Пятровіч (Alena Piatrovich). Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклалі Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч.
6. Андрэй Хадановіч (Andrej Khadanovich). Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З французскай пераклаў Андрэй Хадановіч.
7. Сяргей Шупа (Siarhiej Šupa). Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. З іўрыту і ангельскай пераклаў Сяргей Шупа.
8. Ганна Янкута (Hanna Yankuta) і Марына Дзергачова. Хорас Ўолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Мінск. З ангельскай пераклалі Ганна Янкута і Марына Дзергачова.
У склад журы Прэміі Шэрмана 2017 ўвайшлі:
Уладзімір Арлоў, паэт, празаік, гісторык, перакладчык.
Ганна Бутырчык (Hanna Butyrchyk), выкладчыца, кандыдатка філалагічных навук, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
Галіна Дубянецкая (Halina Dubianieckaja), паэтка, перакладчыца.
Марына Казлоўская (Maryna Kazlouskaya), літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдатка філалагічных навук, працуе загадчыцай кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ.
Сяргей Сматрычэнка (Siarhei Smatrychenka), славіст, перакладчык, рэдактар.
Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. У доўгі спіс прэміі таксама не ўключаліся кнігі, у перакладзе якіх прымалі ўдзел сябры журы.
Пераможца атрымае чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000 у.а.