
6 жніўня, у дзень 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, абвешчаныя вынікі штогадовага літаратурнага конкурсу, арганізаванага Саюзам беларускіх пісьменнікаў і прысвечанага мастацкаму перакладу на беларускую мову. Пераможцамі сталі пяць маладых літаратараў. Віншуем!
Нагадаем, у склад журы конкурсу ўвайшлі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.
Першае месца атрымала Іаанна Владыка за пераклад “Найлепшага месца на Зямлі” Тэрэсы Тышыньскай.
Другое месца: Алесь Емяльянаў-Шыловіч за падборку перакладаў з англійскай і польскай моваў.
Трэцяе месца: Сяргей Матырка за пераклад “Вялікага Гэтсбі” Ф. Скота Фіцджэральда.
Прызёрамі конкурсу сталі таксама Надзея Квасняк за пераклады вершаў Юльяна Тувіма і Яўгенія Лабоха за пераклад Сакі (Гектара Х’ю Манро).
Творы лаўрэатаў і канкурсантаў будуць надрукаваныя ў газеце “Літаратурная Беларусь”, часопісе “Дзеяслоў” і інтэрнэт-часопісе “ПрайдзіСвет”. Цырымонія ўганаравання пераможцаў адбудзецца ў верасні.