25 траўня, у 100-ую гадавіну смерці М. Багдановіча, журы абвясціла вынікі конкурсу перакладаў яго вершаў на літоўскую мову.
25 траўня, у 100-ую гадавіну смерці М. Багдановіча, журы абвясціла вынікі конкурсу перакладаў яго вершаў на літоўскую мову. Першае месца заняў Райніс Дваркус з перакладам верша “Слуцкія ткачыхі”, другое — Артурас Валіёніс з перакладам “Зоркі Венеры”. Трэцяе месца журы вырашыла не прысуджаць.
У журы конкурсу, арганізаванага Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам пісьменнікаў Літвы, уваходзілі: Уладас Бразюнас, Альма Лапінскене, Сяргей Шупа. Узнагарода за першае месца — 150 еўра, другое — 100 еўра.